Перайсці да зместу

Тбілісі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тбілісі
груз. თბილისი
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
каля 455
Першая згадка
Плошча
726 км²
Вышыня цэнтра
575 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2.000.100 чалавекі (2009)
Шчыльнасць
2.754 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
32
Паштовыя індэксы
0100–0199
Афіцыйны сайт
tbilisi.gov.ge
(груз.)(англ.)(руск.)
Тбілісі на карце Грузіі
Тбілісі (Грузія)
Тбілісі
Тбілісі (Грузія)
Тбілісі

Тбілісі (груз. თბილისი, [ˌtbiˈliːsi] — «цёплая крыніца») — самы буйны горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на рацэ Кура.

Да 1936 года па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (груз. ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніц (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г.зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).

Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазней за 458 год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар Вахтанг I Гаргасалі адправіўся сюды на паляванне ў лясістую вобласць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас палявання, пасля чаго абедзве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў ссекчы лес і пабудаваць горад на яго месцы.

Выгляд Тбілісі з малюнку французскага падарожніка Жана Шардэна, 1671 год.

Археалагічныя даследаванні рэгіёна паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагоддзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар Дачы I Уджармелі, перанёс сталіцу з Мцхеты ў Тбілісі ў адпаведнасці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час не быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю Калхіды. Падчас панавання Дачы была пабудавана гарадская сцяна, якая стала новай мяжой горада. З VI стагоддзя Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму размяшчэнню рэгіёна, які размешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж Еўропай і Азіяй.

Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму размяшчэнню Тбілісі стаў аб'ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёна ў розныя часы, як Рымскай імперыі, Персіі, арабскімі краінамі, Візантыйскай імперыі і туркамі-сельджукамі. Культурнае развіццё горада ў некаторай ступені залежала ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.

У 1122 годзе пасля цяжкіх баёў з сельджукамі войскі грузінскага караля Давіда Будаўніка ўступілі ў Тбілісі. Пасля бітвы Давід перанёс сваю рэзідэнцыю з Кутаісі ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З XIIXIII стагоддзяў Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з развітой эканомікай і сацыяльнай сістэмай. Да канца XII стагоддзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам не толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага свету таго часу. Падчас царыцы Тамары выбітны паэт Шата Руставелі працаваў у Тбілісі падчас напісання сваёй легендарнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».

Аднак, Залаты век доўжыўся не больш за стагодзтдзе. У 1226 годзе Тбілісі быў захоплены харэзмшахскай імперыяй шаху Джэлалам ад-Дзін Манкбурны. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У 1236 годзе пасля зруйнавання, Грузія падтрапіла пад мангольскае панаванне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагоддзя і палітычна, і культурна. У 1320 годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноў стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У 1366 годзе горад зведаў пошасць чумы.

З канца XIV да канца XVIII стагоддзя Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У 1386 годзе Тбілісі быў захоплены войскамі Тамерлана. У 1444 годзе горад быў захоплены і разбураны Джаханшахам, шахам горада Тэбрыз. З 1477 па 1478 гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі Ак-Каюнлу Узун-Гасану. У 1522 годзе Тбілісі трапіў пад уладу Персіі, але пазней быў вызвалены ў 1524 годзе царом Давідам X. На працягу гэтага перыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з 1555 года і далей з 1614 па 1747 гады, з невялікімі перапынкамі, у Тбілісі размяшчаўся гарнізон персідскіх войскаў і тут мелася рэзідэнцыя васальных да Персіі цароў Картлі. У далейшым персідскія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія не была здольна аказваць супраць Персію ў аднаго, цар Іраклій II звярнуўся па дапамогу да Расійскай імперыі.

У 1801 годзе пасля таго, як грузінскае царства Картлі-Кахеты, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расійскай імперыі, горад стаў цэнтрам Тбіліскай губерні. У XIX стагоддзі самай вялікай паводле колькасці была армянская дыяспара, якая, у нейкі момант, складала да 74,3 % насельніцтва[1].

Прыродныя ўмовы

[правіць | правіць зыходнік]

Тбілісі размешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.

Клімат Тбілісі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,5 22,4 28,7 34,4 35,1 40,2 42,0 40,6 37,9 33,3 27,2 22,8 42,0
Сярэдні максімум, °C 6,6 7,7 12,6 18,9 23,1 28,1 31,2 30,9 26,4 19,8 12,8 8,4 18,9
Сярэдняя тэмпература, °C 2,3 3,1 7,2 12,7 17,2 21,7 24,9 24,7 20,2 14,2 7,9 3,7 13,3
Сярэдні мінімум, °C −0,8 0,0 3,2 8,4 12,4 16,5 19,8 19,5 15,4 10,4 4,9 1,3 9,3
Абсалютны мінімум, °C −24,4 −14,8 −12,8 −3,8 1,0 6,3 9,3 8,9 0,8 −6,4 −7,1 −20,5 −24,4
Норма ападкаў, мм 17 19 27 51 47 58 29 48 37 24 29 17 396
Крыніца: Надвор'е і клімат

Фаўна ваколіц горада вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат паўзуноў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захавання біяразнастайнасці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.

На 2012 год у горадзе пражывала больш за 1,1 млн чалавек і гэты паказчык стала расце. Тбілісі з’яўляецца шматнацыянальным горадам, дзе пражываюць больш за 100 этнічных груп. Каля 89 % насельніцтва складаюць этнічныя грузіны, а сярод этнічных меншасцей большасць складаюць армяне, рускія і азербайджанцы. Акрамя таго на вуліцах горада можна пабачыць асецінаў, абхазаў, украінцаў, грэкаў, немцаў, яўрэяў, эстонцаў, курдаў, асірыйцаў і іншых. Афіцыйнай мовай з’яўляецца грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя руская, армянская і азербайджанская.

Год Колькасць
1886 78 445
1897 159 590
1913 194 000 [2]
1922 233 958
1926 294 000 [2]
1939 519 220
Год Колькасць
1959 694 664
1970 889 020
1979 1 066 022
1987 1 194 000 [3]
1989 1 263 489
1995 1 205 305 [4]
Год Колькасць
1996 1 164 366 [4]
1998 1 400 000 [5]
2002 1 084 087 [6]
2014 1 118 035
2015 1 118 300 [7]
2016 1 082 400 [8]
Год Колькасць
2021 1 202 731
2023 1 241 700 [9]
2024 1 258 526 [10][11]
Фотаздымак мячэці ў Тбілісі пачатку XX стагоддзя.

Больш за 95 % жыхароў Тбілісі вызнаюць хрысціянства ў розных яго формах, аднак большасць належыць да Грузінскай праваслаўнай царквы. Такссама ў горадзе прадстаўлена Руская праваслаўная царква і Армянская апостальская царква. Значна меншая доля насельніцтва вызначе іслам (каля 4 %), большасць з іх належыць да шыізму. Каля 2 % насельніцтва Тбілісі практыкуе іўдаізм. Тбілісі гістарычна вядомы рэлігійнай памяркоўнасцю. Гэта асабліва відавочна ў Старым горадзе, дзе мячэць, сінагога, а таксама розныя праваслаўныя цэрквы могуць быць размешчаны менш чым у 500 метраў адзін ад аднаго.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
1. Ronald Grigor Suny (1994). The making of the Georgian nation. Indiana University Press. pp. 116-. ISBN 978-0-253-20915-3.
2. а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 313.

3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 473. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1

4. а б National Statistics Office of Georgia — 2010.

5. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 632. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9

6. http://geostat.ge/cms/site_images/_files/georgian/census/2002/I%20tomi%20-%20saqarTvelos%20mosaxleobis%202002%20wlis%20pirveli%20erovnuli%20sayovelTao%20aRweris%20Sedegebi.pdf
7. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 17 ліпеня 2024.

8. http://geostat.ge/cms/site_images/_files/yearbook/Yearbook_2016.pdf Праверана 21 красавіка 2017.
9. https://www.geostat.ge/en/modules/categories/93/regional-statistics
10. https://geostat.ge/media/61959/1-3-qalaqebis-da-dabebis-mosaxleobis-ricxovnoba.xlsx
11. (unspecified title) Праверана 6 кастрычніка 2024.
12. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав https://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
13. а б в г д е ё ж з і к л м н http://economicforum.ge/img/original/2024/5/29/%E1%83%97%E1%83%91%E1%83%98%E1%83%9A%E1%83%98%E1%83%A1%E1%83%98_%E1%83%AA%E1%83%98%E1%83%A4%E1%83%A0%E1%83%94%E1%83%91%E1%83%A8%E1%83%98-Print-21.09.23.pdf
14. https://www.innsbruck.gv.at/page.cfm?vpath=buergerinnen--politik/innsbruck-international/innsbrucks-partnerstaedte#tbilisi
15. https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/tbilisi-gruziya/
16. http://baku-ih.gov.az/az/page/26.html
17. а б в г д е ё https://tbilisi.gov.ge/img/original/2024/4/22/%E1%83%97%E1%83%91%E1%83%98%E1%83%9A%E1%83%98%E1%83%A1%E1%83%98_%E1%83%AA%E1%83%98%E1%83%A4%E1%83%A0%E1%83%94%E1%83%91%E1%83%A8%E1%83%98_-_2023.pdf
18. http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
19. http://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
20. https://www.yerevan.am/en/partner/sister-cities/
21. https://www.krakow.pl/otwarty_na_swiat/2531,miasto,37,0,otwarty_na_swiat.html
22. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
23. http://www.chisinau.md/pageview.php?l=ro&idc=1071&t=/Orasul/Descriere-orae/Tbilisi-Georgia&
24. https://www.lvivrada.gov.ua/informacia/mista-partnery
25. https://www.ljubljana.si/en/about-ljubljana/international-cooperation/intercity-cooperation/
26. https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/tbilisi-gruzja,9132,w.html
27. https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/3,strona.html
28. https://www.comune.palermo.it/js/server/uploads/_20032019122906.pdf
29. https://www.riga.lv/en/riga-twin-cities
30. https://www.saarbruecken.de/rathaus/saarbrueckens_staedtepartnerschaften/partnerstadt_tbilissi_georgien
31. http://goroda-pobratimy.ru/porodnennye-goroda
32. https://www.ibb.istanbul/icerik/kardes-sehirler
• Тбілі́сі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 467—468. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
• Тбили́си // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 632. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
• Тбили́си // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 473. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
• Тбили́си // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 412. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).