Дэцыметровыя хвалі
Выгляд
Дэцыметро́выя хва́лі (ДМХ) — радыёхвалі з даўжынёй хвалі ад 10 см да 1 м, што адпавядае частотам ад 300 МГц да 3 ГГц (ультравысокія частоты, УВЧ).
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Дэцыметровыя хвалі распаўсюджваюцца практычна ў межах прамой бачнасці, таму выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, тэлевяшчанні і ў сотавай сувязі. Дэцыметровыя хвалі слаба паглынаюцца пры мінанні праз зямную атмасферу, таму ўжываюцца для сувязі з касмічнымі аб’ектамі. Для зямной сувязі выкарыстоўваюцца дэцыметровыя хвалі, якія распаўсюджваюцца за кошт рассейвання на неаднастайнасцях трапасферы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэцыметровыя хвалі