Карнелій (сотнік)
Карнелій, сотнік (стар.-грэч.: Κορνήλιος ἑκατοντάρχης, лац.: Cornelius, centurio — «Карнелій цэнтурыён») — рымскі сотнік (цэнтурыён) з Кесарыі Палестынскай, які прыняў хрысціянства з дапамогай апостала Пятра. Паводле падання праваслаўнай царквы, Карнелій быў таксама епіскапам. Аповед пра сотніка Карнелія прыводзіцца ў кнізе Дзеі апосталаў (10:1-48).
Аповед пра Карнелія ў Бібліі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле новазапаветнага аповеду, Карнелій быў «пабожны і богабаязны» чалавек. Богабаязнымі звалі тых з язычнікаў, хто шанаваў Бога Ізраіля, але не ўступаў у іўдзейскую супольнасць і не рабіўся празелітам. Аднойчы Карнелію з’явіўся анёл, які сказаў: «Малітвы твае і міласціны твае ўзгадаліся перад Богам. Дык пашлі людзей у Ёпію і пакліч Сымона, якога завуць Пятром» (Дз. 10:4-5). Карнелій выканаў указанне анёла і, пасля сустрэчы з Пятром у сваім доме, хрысціўся. Карнелій быў першым з язычнікаў, які стаў хрысціянінам і на якога сышоў Святы Дух, што выклікала здзіўленне вернікаў, якія прыйшлі разам з Пятром (Дз. 10:44-46). Іншых звестак пра яго Новы Запавет не ўтрымлівае.
Інфармацыя пра Карнелія ў іншых крыніцах
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання праваслаўнай царквы, Карнелій быў пасвечаны Пятром у епіскапы і ўславіўся дзівам разбурэння язычніцкага храма ў мізійскім горадзе Скепсіі, дзе звярнуў жыхароў у хрысціянства. Паводле падання, Карнелій сканаў у глыбокай старасці і быў пахаваны каля разбуранага ім язычніцкага храма[1].
У Праваслаўнай царкве Карнелій шануецца ў абліччы святапакутніка, памяць здзяйсняецца 26 верасня (13 верасня па старым стылі). У Каталіцкай царкве памяць пра Карнелія здзяйсняецца 2 лютага.
На думку многіх каментатараў, Карнелій мог быць нашчадкам аднаго з 10 000 рабоў, вызваленых і зробленых рымскімі грамадзянамі дыктатарам Луцыем Карнеліем Сулам, а таксама тых, хто атрымаў ад яго радавое імя Карнелій[2].
Зноскі
- ↑ Священномученик Корнилий сотник (руск.)
- ↑ Cornelius (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карнелій, сотнік на Вікісховішчы |