Макс Шэлер
Макс Шэлер | |
---|---|
ням.: Max Scheler | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1928[3][1][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Märit Scheler[d] |
Дзеці | Max Scheler[d] |
Род дзейнасці | філосаф, антраполаг, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, аксіялогія |
Навуковая сфера | фенаменалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | фенаменалогія |
Вядомыя вучні | Carlos Astrada[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Шэлер (ням.: Max Scheler; 22 жніўня 1874, Мюнхен — 19 мая 1928, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў філасофскай антрапалогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Макс Шэлер вывучаў медыцыну, філасофію і псіхалогію ў Мюнхене і Берліне. Акрамя гэтага ў Берліне Шэлер займаўся сацыялогіяй, а ў Ене вывучаў неакантыянства ў галіне этыкі і тэорыі пазнання. Абараніў дысертацыю ў Рудольфа Эйкена ў 1897 годзе.
Пазней, да 1905 года, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Енскім універсітэце. У 1919—28 гадах — прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, з 1928 года — прафесар Франкфурцкага ўніверсітэта.
Не паспеў скончыць працу над зводнай працай «Сутнасць чалавека, новы досвед філасофскай антрапалогіі» («Філасофская антрапалогія»), сціснутым выкладаннем якой паслужыў даклад «„Становішча чалавека ў космасе“» (1927).
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Зведаў уплыў філасофіі жыцця і фенаменалогіі Э. Гусерля. 3 1910-х г. звярнуўся да каталіцкай рэлігійнай філасофіі («Пра вечнае ў чалавеку», 1921, і інш.), у далейшым эвалюцыяніраваў да персаналістычнай метафізікі пантэістычнага тыпу.
У ранні перыяд яго філасофія грунтавалася на фенаменалагічнай праблематыцы, найперш, на пытаннях фенаменалагічнай этыкі. Маральныя каштоўнасці, на яго думку, успрымаюцца як аб'ектыўныя, незалежныя ад чалавека і чалавецтва з'явы або своеасаблівыя «прадметныя светы» з уласцівасцямі аб'ектаў навакольнай рэчаіснасці. Вылучаў 4 групы каштоўнасцей: геданічныя, вітальныя, духоўныя і рэлігійныя, якія ў яго класіфікацыі займаюць цэнтральнае месца. Асноўны кірунак філасофскіх даследаванняў М. Шэлера — пошук антрапабіялагічных падстаў чалавечай жыццядзейнасці, культуры, маралі, права, грамадскіх інстытутаў. Апошні перыяд яго філасофскай творчасці звязаны з канцэнтрацыяй увагі на сацыялагічных ведах. Ён лічыў, што зыходны пункт у разуменні сутнасці грамадства — сфера міжіндывідуальных адносін, у прыватнасці, акты ўзаемапрызнання, суперажывання і агульнасці мовы, што вынікаюць з прыродных узаемных сімпатый людзей.
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Die transzendentale und die psychologische Methode» («Трансцэндэнтальны і псіхалагічны метад»), 1900
- «Der Genius des Krieges und der deutsche Krieg», 1915
- «Krieg und Aufbau», 1916
- «Von Ewigen im Menschen», 1921
- «Wesen und Formen der Sympathie», 1923
- «Schriften zur Soziologie und Weltanschauungslehre», 1923—1924
- «Die Formen des Wissens und die Bildung», 1925
- «Die Wissensformen und die Gesellschaft» («Формы ведаў і грамадства»), 1926
- «Die Stellung des Menschen im Kosmos» («Становішча чалавека ў космасе»), 1927
- «Zur Ethik und Erkenntnislehre», 1933
Зноскі
- ↑ а б Frings M. S. Max Scheler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Max Scheler // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Шелер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боўш В. Шэлер // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт таварыства Макса Шелера (ням.)
- Афіцыйны сайт (англ.) Архівавана 7 лютага 2017.
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Франкфурце-на-Майне
- Пахаваныя ў Кёльне
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Германіі
- Сацыёлагі Германіі
- Філосафы XX стагоддзя
- Філасофская антрапалогія
- Фенаменолагі