Перайсці да зместу

Міхаіл Джавахішвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Джавахішвілі
груз. მიხეილ ჯავახიშვილი
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні груз. მიხეილ საბას ძე ადამაშვილი
Дата нараджэння 8 (20) лістапада 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1937(1937-09-30) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, пісьменнік
Жанр аповесць[d]
Мова твораў грузінская мова
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Джавахішвілі (груз. მიხეილ ჯავახიშვილი, 1880, Трыялеці — 30 верасня 1937) — грузінскі пісьменнік, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Цэракві. Скончыў ў 1901 годзе вучылішча садоўніцтва і вінаградарства ў Ялце. Друкавацца пачаў у 1903 годзе. У 1906 годзе Джавахішвілі быў прыцягнуты да суда за артыкулы, накіраваныя супраць самадзяржаўя. Бег за мяжу, падарожнічаў па Еўропе і Амерыцы. У 1909 годзе Джавахішвілі з чужым пашпартам вярнуўся на радзіму. Выдаваў часопіс «Эры» («Нацыя»), за што быў судзімы і высланы за межы Каўказа.

Арыштаваны 14 жніўня 1937 года, яго катавалі ў прысутнасці Берыі пакуль ён не падпісаў «прызнанне». Расстраляны 30 верасня 1937 года. Яго маёмасць была канфіскавана, а яго архівы знішчаныя, яго брат расстраляны, а яго ўдава адпраўлена ў ссылку. Джавахішвілі заставаўся пад забаронай цэнзуры да канца 1950-х гадоў, калі ён быў рэабілітаваны, а яго творы перавыдадзеныя.

Раманы: «Квача Квачантырадзэ» (1924), «Джакос Хізнебі» (1925), «Белы каўнер» (1926), «Гіві Шадура» (1928), «Лёс жанчыны» (1936).