Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў (Львоў)
Выгляд
Палац | |
Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў | |
---|---|
Палац римо-католицьких архієпископів | |
49°50′41″ пн. ш. 24°02′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, вул. Віннічэнка, 32. |
Тып будынка | адміністратыўны |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Ёган Зальцман[d] |
Заснавальнік | Францішак Піштак |
Дата заснавання | 1844 |
Будаўніцтва | 1842—1844 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, які знаходзіцца ў Львове на вул. Віннічэнка, 32.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў быў пабудаваны ў 1842-1844 гадах. Замоўнікам будынка выступіў архіепіскап Францішак Піштак. У 1886 годзе палац адрэстаўравалі, і яго выгляд трохі змяніўся. Пасля будынак выкарыстоўваўся як музей епархіі імя Яна Длугаша.
З 1944 года ў палацы быў размешчаны ваенны шпіталь. З 1970 года да пачатку 1990-х гадоў тут знаходзіўся навуковы інстытут "Сістэма" (займаўся ваеннымі распрацоўкамі).
25 чэрвеня 2001 года падчас свайго візіту ва Украіну палац наведаў Папа Рымскі Ян Павел II. Пасля гэтага будынак быў перададзены ў карыстанне Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы.