Парахавая вежа (Львоў)
Славутасць | |
Парахавая вежа | |
---|---|
Порохова вежа | |
49°50′34″ пн. ш. 24°02′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, вул. Падвальная, 4. |
Дата заснавання | 1556 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парахавая вежа — элемент гарадской фартыфікацыі Львова, помнік архітэктуры, які знаходзіцца ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сёння будынак знаходзіцца ў карыстанні Саюза архітэктараў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З некалькіх дзясяткаў магутных абарончых вежаў, брам і бастыёнаў сярэднявечнага Львова да нашага часу захавалася толькі адна - Парахавая вежа. Яна ўваходзіла ў трэцюю лінію абароны горада. Яе пабудавалі з камянёў старога гарадскога арсенала. Гэта была самая магутная вежа, таму што з гэтага боку пад сценамі горада часта з'яўляліся захопнікі з усходу. Таўшчыня яе сцен складае 2,5-3 метраў, даўжыня вежы 24 метры, шырыня 19,5 метраў. На першым ярусе вежы было 6 гарматных байніц, на другім 9 байніц. На жаль не захаваўся трэці ярус, які меў машыкулі і на 1 м навісаў над ніжнімі ярусамі, меў 13 байніц.
Вежа стаіць на абаронных земляных валах, якія засталіся з даўніх часоў, а ў XIX стагоддзі на іх уладкавалі парк, які назвалі Губернатарскімі валамі, таму што непадалёк размясцілася рэзідэнцыя аўстрыйскага намесніка Каралеўства Галіцы і Ладамерыі.
Парахавая вежа ўваходзіла ў знешнюю сістэму абароны сярэднявечнага Львова, якая складалася з валаў і размешчаных на іх вежаў. У мірны час вежа служыла для захоўвання збожжа. Вежа была ўзведзена з грубага каменя, яна трох'ярусная, падковападобная ў плане. Накрытая востраверхім дахам з чарапіцы.