Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ў Беларусі (1995)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

14 і 28 мая 1995 года прайшлі выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Старшынёй ВС быў абраны лідар аграрнай партыі Сямён Шарэцкі.

Перадвыбарчае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган праходзілі ў вельмі складаных сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах. Негатыўнае стаўленне беларусаў да існавання сваёй незалежнай дзяржавы паглыбляўся з-за знаходжання ўсёй інфармацыйнай прасторы Беларусі ў зоне расійскага інфармацыйнага ўплыву[крыніца?].

Выбарчая сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Выбары праводзіліся па новаму выбарчаму закону, які быў прыняты ў лістападзе 1994 г. Дзякуючы яму палітычныя партыі атрымалі права вылучаць кандыдатаў ва выбарчых акругах, калі яны мелі там пярвічныя партыйныя арганізацыі. Колькасць дэпутацкіх мандатаў была скарочана да 260.

14 мая 1995 г. прайшоў 1-ы тур выбараў на якім было абрана ўсяго толькі 18 дэпутатаў. 28 мая прайшоў 2-і тур. Але, з-за вельмі нізкай яўкі быў абраны 101 дэпутат. У той час, для таго каб парламент пачаў працаваць, неабходна было абраць не менш за 174 дэпутата.

У 1996 г. прэзідэнт А. Р. Лукашэнка ініцыяваў правядзенне рэферэндуму па змене Канстытуцыі і павелічэнні сваіх паўнамоцтваў. Вярхоўны Савет палічыў дзеянні А. Р. Лукашэнкі спробай узурпацыі ўлады. Дэпутаты пачалі збор подпісаў, неабходных для пачатку працэдуры імпічменту. У якасці пасярэднікаў для ўрэгулявання палітычнага крызісу прыбылі дэпутаты дзярждумы РФ на чале са спікерам Я. Строевым. Была падпісана дамова аб тым, што дэпутаты не праводзяць працэдуру імпічменту да падвядзення вынікаў рэферэндуму, вынікі якога па рашэнні Канстытуцыйнага суда павінны былі мець «кансультацыйны» статус.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Спасылаючыся на яго вынікі, прэзідэнт Лукашэнка да канца года сфарміраваў новы дзвюхпалатны парламент — Нацыянальны сход. Першы склад ніжняй палаты парламенту быў цалкам прызначаны А. Лукашэнкам з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія актыўна падтрымлівалі палітыку прэзідэнта падчас восеньскага крызісу. Такім чынам дэпутацкі мандат захавалі 110 дэпутатаў са 199 абраных у 1995 г.

Па выніках майскіх выбараў і давыбараў у лістападзе 1995 года парламенцкія мандаты атрымалі[1]:

Партыя Тур Усяго
мандатаў
Першы (14 мая) Другі (28 мая) Трэці (29 лістапада) Чацвёрты (10 снежня)
Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты
Партыя камуністаў Беларуская 3 24 6 11 44
Беларуская аграрная партыя 5 25 3 0 33
Партыя народнай згоды 1 2 0 5 8
Аб’яднаная грамадзянская партыя 0 0 1 4 5
Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды 0 0 0 2 2
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада 0 1 0 1 2
Беларуская экалагічная партыя 0 0 0 1 1
Беларуская сялянская партыя 0 1 0 0 1
Беларуская народная партыя 0 0 0 1 1
Беларуская партыя «Зялёныя» 0 1 0 0 1
Беларуская сацыялістычная партыя 0 1 0 0 1
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 0 0 0 1 1
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 0 1 0 0 1
Беларускі патрыятычны рух 0 1 0 0 1
Беларуская партыя працы 0 0 0 1 1
Грамадзянская партыя 0 0 0 1 1
Ліберальна-дэмакратычная партыя 0 0 0 1 1
Партыя БНФ 0 0 0 0 0
Беспартыйныя 9 44 10 31 94
Вакантны 61
Несапраўдныя бюлетэні
Усяго галасоў 4,821,199 18 3,471,635 101 2,550,608 20 1,856,738 60 260

У пачатку 1996 г. у парламенце былі сфарміраваны наступныя фракцыі:

У лістападзе 1996 г. поруч з рэферэндумам адбыліся і давыбары ў 61 акрузе. У першым туры былі абраны 4 дэпутаты, у тым ліку прадстаўнікі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Генадзь Грушавы) і адзін ад АГП. Але неўзабаве Вярхоўны Савет быў распушчаны і давыбары апынуліся цалкам недарэчнымі.

Зноскі