BMW i8 — гібрыдны аўтамабіль кампаніі BMW. Канцэпт-кар быў прадстаўлены ў 2009 годзе, першы серыйны ўзор — на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 2013 года[1].
У чэрвені 2020 года вытворчасць мадэлі была завершана. Кожная з 18 апошніх машын мела свой уласны ўнікальны колер[2]. Апошнім BMW i8 стаў родстэр колеру Portimao Blue. З 2014 па 2020 год было выпушчана 20 500 аўтамабіляў[3].
BMW Vision Efficient Dynamics ўяўляе сабой паўнапрываднае двухдзвернае купэ. Шасі і падвеска зробленыя з алюмінія, дах і дзверы выкананы з полікарбаната. Каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0,26.
Прыборная панэль размешчана на цэнтральным Head-up дысплеі і ветраной шыбе. Такое спалучэнне стварае ўражанне трохмернай прасторы. Найбольш важная інфармацыя, такая як паказанні спідометра і маршрут следавання, выдаецца на ветраную шыбу ў фонавым выглядзе, што забяспечвае найбольшую бяспеку, так як кіроўцу не прыходзіцца глядзець на панэль прыбораў.
Сілавой устаноўкай аўтамабіля з’яўляецца гібрыдная сістэма Plug-in hybrid. Сістэма выкарыстоўвае спалучэнне 2-х электрарухавікоў, якія сілкуюцца ад літый-іённых акумулятараў і 1,5-літровага трохцыліндравага бензінавага рухавіка з турбанаддзіманнемB38K15T0(англ.) (бел. магутнасцю 170 кВт (231 к. с.). Першы электрарухавік размяшчаецца на пярэдняй восі і выдае пастаянную магутнасць 60 кВт і максімальную 96 кВт. Другі электрарухавік размешчаны паміж асноўным электрарухавіком і бензінавым рухавіком, выдае пастаянную магутнасць 25 кВт і служыць для запуску РУЗ. Трансмісія ўяўляе сабой 6-ступеньчатую рабатызаваную каробку перадач другога пакалення.
У агульнай складанасці аўтамабіль развівае магутнасць 266 кВт (362 к. с.) і максімальны круцільны момант 570 Нм. Разганяецца да 100 км/г за 4,4 секунд і развівае максімальную хуткасць 250 км/г (абмежаваная электронікай). Расход паліва ў змешаным цыкле складае 2,1 літра на 100 км. Запас ходу ад акумулятарных батарэй у сярэднім каля 30 км. Максімальны агульны запас ходу складае 600 км[4].