Перайсьці да зьместу

Эрнэста Сабата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Эрнэста Сабата, захаваная ўдзельнікам DobryBrat (гутаркі | унёсак) у 20:43, 1 верасьня 2017. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Эрнэста Сабата
Ernesto Sábato
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1911
Рохас, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргентына
Памёр 30 красавіка 2011 (99 гадоў)
Дзеці Mario Sábato[d] і Jorge Federico Sabato[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, эсэіст, мастак
Гады творчасьці 1945сакавік 2004
Кірунак экзыстэнцыялізм
Жанр раман, эсэ
Мова гішпанская мова[1]
Дэбют «Індывід і сусьвет» (1945)
Прэміі Ерусалімская прэмія (1989)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Эрнэста Сабата (па-гішпанску: Ernesto Sábato; 24 чэрвеня 1911 — 30 красавіка 2011) — аргентынскі пісьменьнік, эсэіст, мастак.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (дзясяты з адзінаццаці дзяцей). Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Нацыянальнага ўнівэрсытэту Ла-Платы, прымаў актыўны ўдзел у моладзевым камуністычным руху, быў дэлегатам Брусэльскага антыфашысцкага кангрэсу (1934).

У 1934—1935 спрабаваў пісаць у Парыжы раман «Бязгучная крыніца» (часткова апублікаваны).

У 1938 абараніў у Буэнас-Айрэсе доктарскую дысэртацыю па касьмічнай радыеактыўнасьці, атрымаў стыпэндыю для працы ў Лябараторыі Жоліё-Кюры ў Парыжы, дзе, сярод іншага, зблізіўся зь сюррэалістамі. У 1939 пераехаў з Францыі ў ЗША, дзе працаваў у тэхналягічным інстытуце Масачусэтсу, у 1940 вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, выкладаў ва ўнівэрсытэце. У выніку вострага экзыстэнцыяльнага крызісу ў 1943 адышоў ад навукі. Пасьля газэтных і часопісных выступаў супраць дыктатуры Хуана Пэрона быў змушаны ў 1945 пакінуць выкладаньне.

26 студзеня 2006 г., разам з Габрыелем Гарсія Маркесам, Эдуарда Галеана, Паблё Міланэсам, Фрэйем Бэта й іншымі вядомымі дзеячамі культуры, выступіў з патрабаваньнем пра падаваньне незалежнасьці Пуэрта-Рыка.

З 1941 супрацоўнічаў з часопісам «Сур», блізкім Борхэсу й яго кругу. Дэбютнай кнігай Сабата стала складанка філязофскіх эсэ «Індывід і сусьвет» (1945, першая прэмія гораду Буэнас-Айрэс і ганаровая прэмія Зьвязу пісьменьнікаў Аргентыны). У 1948 зьявіўся яго экзыстэнцыялісткі раман «Тунэль», які выклікаў вялікую цікавасьць у Аргентыне й за мяжой (ініцыятарам выданьня ў Францыі быў Альбэр Камю; кнігу тут жа перавялі больш на дзясятак моў, экранізаваная ў 1952, 1977 і 1987, спэктакль Д.Грэма-Янга па ёй быў паказаны на Эдынбурскім тэатральным фэсьце ў 2004 годзе). Два іншых рамана — «Пра герояў і магілы» (1961, папулярнай стала кампазыцыя па яго матывах «Раманс пра сьмерць Хуана Лавалье» на музыку Эдуарда Фала; іншая частка рамана экранізаваная ў 1979 Марыё Сабата, сынам пісьменьніка) і «Авадон-зьнішчальнік» (1974, Вялікая прэмія Зьвязу пісьменьнікаў Аргентыны) — умацавалі славу Сабата як аднаго з найбуйнейшых раманістаў Лацінскай Амэрыкі.

У апошнія гады з-за мэдычнай забароны пісаць і чытаць Сабата займаецца толькі жывапісам. Яго выставы праходзілі ў Парыжы, Мадрыдзе, Сан-Паўлу.

  • Прэмія Мэдычы (Італія, 1977).
  • Прэмія «Мігель дэ Сэрвантэс» (Гішпанія, 1984).
  • Ерусалімская прэмія (1989, Ізраіль).
  • Ганараваны чалец Ордэна францускага легіёну (1987)
  • Ганаровы доктар унівэрсытэту Мурсіі (Гішпанія), Расарыё (Аргентына), Турынскага ўнівэрсытэту (Італія) і інш.

У 1983—1984 па даручэньні прэзыдэнта краіны Раўля Альфонсіну ён узначальваў Нацыянальную Камісію па справе пра масавае зьнікненьне людзей пры ваеннай дыктатуры 1976—1983 (справаздача пра рассьледаваньне «Ніколі больш» апублікаваны ў 1984).

  1. ^ Sábato, Ernesto, 1911-2011 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрнэста Сабатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў