Эрнеста Сабата
Эрнеста Сабата | |
---|---|
Ernesto Sábato | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Ernesto Roque Sábato |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2011[1][2][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mario Sábato[d] і Jorge Federico Sabato[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, эсэіст, мастак |
Гады творчасці | 1945 — сакавік 2004 |
Кірунак | экзістэнцыялізм |
Жанр | раман, эсэ |
Дэбют | «Індывід і сусвет», (1945) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Іерусалімская прэмія (1989) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнеста Сабата (ісп.: Ernesto Sábato; 24 чэрвеня 1911 — 30 красавіка 2011) — аргенцінскі пісьменнік, эсэіст, мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і (дзясяты з адзінаццаці дзяцей). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Нацыянальнага ўніверсітэта Ла-Платы, прымаў актыўны ўдзел у моладзевым камуністычным руху, быў дэлегатам Брусельскага антыфашысцкага кангрэса (1934).
У 1934—1935 спрабаваў пісаць у Парыжы раман «Бязгучная крыніца» (часткова апублікаваны).
У 1938 абараніў у Буэнас-Айрэсе доктарскую дысертацыю па касмічнай радыеактыўнасці, атрымаў стыпэндыю для працы ў Лабараторыі Жаліё-Кюры ў Парыжы, дзе, сярод іншага, зблізіўся з сюррэалістамі. У 1939 пераехаў з Францыі ў ЗША, дзе працаваў у тэхналагічным інстытуце Масачусетса, у 1940 вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, выкладаў ва ўніверсітэце. У выніку вострага экзістэнцыяльнага крызісу ў 1943 адышоў ад навукі. Пасля газетных і часопісных выступаў супраць дыктатуры Хуана Перона быў вымушаны ў 1945 пакінуць выкладанне.
26 студзеня 2006 г., разам з Габрыэлем Гарсія Маркесам, Эдуарда Галеана, Пабла Міланесам, Фрэем Бэта і іншымі вядомымі дзеячамі культуры, выступіў з патрабаваннем пра падаванне незалежнасці Пуэрта-Рыка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1941 супрацоўнічаў з часопісам «Сур», блізкім Борхесу і яго кругу. Дэбютнай кнігай Сабата стала зборнік філасофскіх эсэ «Індывід і сусвет» (1945, першая прэмія горада Буэнас-Айрэс і ганаровая прэмія Саюза пісьменнікаў Аргенціны). У 1948 з'явіўся яго экзістэнцыялісткі раман «Тунэль», які выклікаў вялікую цікавасць у Аргенціне і за мяжой (ініцыятарам выдання ў Францыі быў Альбер Камю; кнігу тут жа перавялі больш на дзесятак моў, экранізаваная ў 1952, 1977 і 1987, спектакль Д.Грэма-Янга па ёй быў паказаны на Эдынбургскім тэатральным фестывалі ў 2004 годзе). Два іншых рамана — «Пра герояў і магілы» (1961, папулярнай стала кампазіцыя па яго матывах «Раманс пра смерць Хуана Лавалье» на музыку Эдуарда Фала; іншая частка рамана экранізаваная ў 1979 Марыа Сабата, сынам пісьменніка) і «Авадон-знішчальнік» (1974, Вялікая прэмія Саюза пісьменнікаў Аргенціны) — умацавалі славу Сабата як аднаго з найбуйнейшых раманістаў Лацінскай Амерыкі.
Сабата — мастак
[правіць | правіць зыходнік]У апошнія гады з-за медыцынскай забароны пісаць і чытаць Сабата займаецца толькі жывапісам. Яго выстаўкі праходзілі ў Парыжы, Мадрыдзе, Сан-Паўлу.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Медычы (Італія, 1977).
- Прэмія «Мігель дэ Сервантэс» (Іспанія, 1984).
- Іерусалімская прэмія (1989, Ізраіль).
- Ганараваны член Ордэна французскага легіёна (1987)
- Ганаровы доктар універсітэта Мурсіі (Іспанія), Расарыа (Аргенціна), Турынскага ўніверсітэта (Італія) і інш.
У 1983—1984 па даручэнні прэзідэнта краіны Раўля Альфонсіну ён узначальваў Нацыянальную Камісію па справе пра масавае знікненне людзей пры ваеннай дыктатуры 1976—1983 (справаздача пра расследаванне «Ніколі больш» апублікаваны ў 1984).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Ernesto Sabato // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernesto Sabato // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Otros ataques repudiables
- ↑ а б List of 2011 MLA Members / пад рэд. Асацыяцыя сучаснай мовы — Нью-Ёрк: 2011. — С. 150.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнеста Сабата
- біяграфія, бібліяграфія, жывапіс Архівавана 20 верасня 2015. (ісп.)
- тэксты, інтэрв'ю, вусновыя выступленні Архівавана 11 кастрычніка 2006. (ісп.)
- Старонка Сабата на сайце IMDB (англ.)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Памерлі 30 красавіка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Выпускнікі Гарварда
- Выкладчыкі Універсітэта Буэнас-Айрэса
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Аргенціны
- Экзістэнцыялісты
- Эсэісты Аргенціны
- Постаці аргенцінскай фізікі
- Мастакі Аргенціны
- Камуністы Аргенціны
- Слухачы Міжнароднай ленінскай школы