Клімавіцкі раён
Выгляд
Клімавіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Клімавічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Леанід Засемчук[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 24 497[2] |
Шчыльнасьць | 16 чал./км² |
Плошча | 1542,78[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 174 м[4] |
Месцазнаходжаньне Клімавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Клі́мавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Клімавіцкі раён мяжуе з Хоцімскім, Касьцюковіцкім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім, Крычаўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімавіцкі раён створаны ў 1924 годзе. У 1938 годзе ён увайшоў у склад Магілёўскай вобласьці. У сучасных межах з 1962 году.
Клімавіцкі раён у 1986 годзе пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы. Радыеактыўнаму забруджваньню падвергліся 4 сельсаветы: Высокаўскі, Гусаркаўскі, Лабжанскі, Савініцкі, 29 населеных пунктаў раёну, у каторых пражывала 3376 чалавек і горад Клімавічы з насельніцтвам 16,3 тысячы чалавек.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]161 сельскі населены пункт.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 34,0 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 31,2 тыс. чал., 50,7% гарадзкое; 2006 год — 29,0 тыс. чал.; 2009 год — 28 523 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 25 280 чал.[6]; 2017 год — 24 871 чал.[7]; 2018 год — 24 497 чал.[2]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Ігнаценка — беларускі гісторык
- Леанід Ліпінскі — беларускі гісторык
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://klimovichi.gov.by/vlast/raiispolkom
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клімавіцкі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Сайт Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэту (рас.)
- Характарыстыка — «Автоматизированные технологии туризма»