Чэрыкаў
Чэрыкаў лац. Čerykaŭ | |||||
Царква ў старой камяніцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1578 | ||||
Магдэбурскае права: | 1641 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Чэрыкаўскі | ||||
Плошча: | 10,7 км² | ||||
Вышыня: | 167 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 8144 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 761,12 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2243 | ||||
Паштовы індэкс: | 213533 | ||||
СААТА: | 7256501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д.Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д. | ||||
± Чэрыкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чэ́рыкаў — места ў Беларусі, на правым беразе Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8144 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў; на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Магілёў — Касьцюковічы, Бабруйск — Крычаў.
Чэрыкаў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Чэрыкаў. Паводле першага зь іх, ён утварыўся ад словаў «чартала», «чарціць» і мае зьвязкі з прымітыўнымі працамі земляробства — «аратым»[2]. Другая вэрсія зьвязвае назву места з старажытнымі плямёнамі, якія абралі правы бераг ракі Сож для стаянак сваіх лодак — «чырыкаў».
Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога на месцы сучаснага Чэрыкава рэзалі авечак каб аплаціць даніну татарам. Надалей адбылася наступная трансфармацыя назвы паселішча: «чырык авечак» — Чырыкавец — Чэрыкаў[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.
У пачатку XVII стагодзьдзя Чэрыкаў атрымаў статус места[4]. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права[4] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[5].
У кастрычніку 1648 году казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Амсьціслаўскага ваяводзтва. Неўзабаве казакоў разьбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) места спустошылі маскоўскія захопнікі[4]. У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам воласьці (павету) Амсьціслаўскага ваяводзтва[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Амсьціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадох — Беларускай, пазьней — Магілёўскай губэрні). У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у месьце было 300 дамоў, дзеялі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-клясная вучэльня. У канцы XVIII стагодзьдзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Амсьціслаў, у ХІХ стагодзьдзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у месьце было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) Я. Жукоўскі сфармаваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазьней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Зьвяждоўскага. На 1865 год у месьце было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касьцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, мескі млын, 505 жылых дамоў). Плян складаўся з 4 пляцаў, 12 вуліцаў, 13 завулкаў, частка зь якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1904 годзе ў месьце працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамесьнікі, лякарня на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.
-
Узорны праект будынкаў для гараднічага і скарбніка, каля 1800 г.
-
Праект мучнога і салянога складоў, XIX ст.
-
Агульны выгляд, каля 1840 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Беліцкай воласьці Чэрыкаўскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чэрыкаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Калінінскай, у 1927—1930 гадох Магілёўскай акругі, з 1938 году — у Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1959—1962 і 1965—1966 гадох Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёну, у 1962—1965 гадох — у склад Краснапольскага раёну. У 2002 годзе афіцыйна зацьвердзілі гістарычны мескі герб[7].
-
Рынак. М. Астанковіч, 1905 г.
-
Царква-мураўёўка. М. Астанковіч, 1905 г.
-
Жаночая гімназія, да 1918 г.
-
Саюз каапэратываў, каля 1918 г.
-
Саюз каапэратываў, 1918 г.
-
Красная вуліца. Прысутныя месцы, 1925 г.
-
Красная вуліца. Дом Васілеўскага, 1926 г.
-
У цэнтры места, 1929 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе: 1649 год — 2 тыс. чал.[4]
- XVIII стагодзьдзе: 1777 год — 906 чал.[8]; 1787 год — больш за 3 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1811 год — 355 муж.[9]; 1861 год — 3877 чал.; 1880 год — 3853 чал.[10]; 1897 год — 5,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 6198 чал.[11]; 1939 год — 6,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1965 год — 5 тыс. чал.[12]; 1970 год — 5,4 тыс. чал.; 1991 год — 8,3 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 8,6 тыс. чал.[13]; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2015 год — 8184 чал.[14]; 2016 год — 8149 чал.[15]; 2017 год — 8165 чал.[16]; 2018 год — 8144 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць дом культуры, гістарычна-краязнаўчы музэй, бібліятэкі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сучасным пляне места галоўныя вуліцы зьяўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.
-
Праект, 1778 г.
-
Праект, 1783 г.
-
Праект, 1800 г.
-
Праект, 1801—15 гг.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Болдзіна вуліца | Красная вуліца Магілёўская вуліца |
Камсамольская вуліца |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чэрыкава |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Чэрыкаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Працуе база юных турыстаў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[17].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геалягічнае агаленьне «Чэрыкаў» — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
- Забудова гістарычная (ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1856)
- Шпіталь (ХІХ ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква (2-я пал. ХІХ ст.; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл з боку апсыды
-
Дзіцячая бібліятэка
-
Царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Меер Басін (1890—1918) — расейскі рэвалюцыянэр
- Віктар Карамазаў (1934—2023) — беларускі пісьменьнік
- Ісак Любан (1907—1975) — кампазытар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 401.
- ^ а б История, Чериковский районный исполнительный комитет
- ^ а б в г д ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 748.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 252.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Геральдика, Чериковский районный исполнительный комитет
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 334.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 335.
- ^ Chmara A. Czeryków // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 850.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 337.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 339.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 335.
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўскага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. — 660 с.: іл. ISBN 985-06-0020-9.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|