Перайсьці да зьместу

Краснапольле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краснапольле
лац. Krasnapolle
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Краснапольля Сьцяг Краснапольля
Першыя згадкі: 1708
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Краснапольскі
Вышыня: 165 м н. у. м.
Насельніцтва: 5757 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2238
Паштовы індэкс: 213561
СААТА: 7238551000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′0″ пн. ш. 31°24′8″ у. д. / 53.33333° пн. ш. 31.40222° у. д. / 53.33333; 31.40222Каардынаты: 53°20′0″ пн. ш. 31°24′8″ у. д. / 53.33333° пн. ш. 31.40222° у. д. / 53.33333; 31.40222
Краснапольле на мапе Беларусі ±
Краснапольле
Краснапольле
Краснапольле
Краснапольле
Краснапольле
Краснапольле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Краснапо́льле — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Тур’і пры ўтоку ў яе Маластоўкі. Адміністрацыйны цэнтар Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5757 чалавек[1]. Знаходзіцца за 109 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 51 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Унеча). Вузел аўтамабільных дарог на Чэрыкаў, Касьцюковічы, Чачэрск, Прапойск.

Краснапольле — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Тапонім Краснапольле ўтварыўся ад дзьвюх асноваў: краснае (прыгожае) і поле[2]. Сустракаецца таксама форма Чырво́напо́льле[3].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць зьвесткі, што ў 1708 годзе расейскі фэльдмаршал Меншыкаў набыў маёнтак Краснапольскі ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[4]. Аднак папярэдніцай сучаснага Краснапольля была аднайменная слабада ў Засожаўскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра яе датуецца 1741 годам[5], у гэты час тут было 16 гаспадарак. На 1750 год, паводле інвэнтару староства, у вёсцы быў 31 дым[5], на 1751 год — 30 гаспадароў[5].

У 1754 годзе Краснапольле атрымала статус мястэчка і права на правядзеньне чатырох кірмашоў штогод. На 1765 год мястэчка ўваходзіла ў Засожаўскае войтаўства Прапойскага староства і налічвала 128 дымоў (зь іх 72 юдэйскія), 3 млыны, фолюш[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Краснапольле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрыкаўскім павеце[6] Магілёўскай губэрні. З 1774 году яно знаходзілася ў валоданьні Галіцыных. Пад 1784 годам упамінаецца мястэчка Маластоўка, якое ў далейшым атрымала назву Краснапольле.

У ХІХ стагодзьдзі Краснапольле належала Бенкендорфам. На 1890 год у мястэчку было 412 будынкаў, дзеяла царква, працавалі аптэка, тры скураныя майстэрні і броварня, млын; штогод праводзілася чатыры кірмашы.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснапольле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 году Краснапольле вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам Калінінскага раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году Краснапольле знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1996 годзе ў мястэчку паставілі помнік «Чорная быль Краснапольшчыны», прысьвечаны ахвярам выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 2163 чал.; 1890 год — 381 чал. у Маластоўцы[7]; 1890 год — 2310 чал. (1198 муж. і 1112 жан.), у тым ліку праваслаўных — 105 муж. і 92 жан., каталікоў — 6 муж. і 9 жан., юдэяў — 1087 муж. і 1011 жан.[4]; 1897 год — 3248 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3572 чал.; 1997 год — 6,1 тыс. чал.[8]; 1998 год — 5,9 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 6,1 тыс. чал.; 2009 год — 6123 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 5844 чал.[11]; 2017 год — 5749 чал.[12]; 2018 год — 5757 чал.[1]

У Краснапольлі працуюць 2 сярэднія і музычная школы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Дзеюць цэнтар культуры і адпачынку, 2 бібліятэкі.

Выдаецца раённая газэта «Голас Краснапольшчыны».

Цэнтар сучаснага Краснапольля сфармаваўся з адміністрацыйных і грамадзкіх будынкаў, жылых дамоў капітальнай забудовы. Цяпер будова разьвіваецца ў заходнім кірунку. Утварыліся 3 прамысловыя раёны.

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства «Краснапольскі лясгас»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Краснопольскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Краснапольле»[13].

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 181.
  3. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 231.
  4. ^ а б Краснапольская хроніка. Давед.-інфарм. дап. па гісторыі Краснапольшчыны / Склад. Лабаноўскі Л. В. — Мазыр, 1998.
  5. ^ а б в г Мяцельскі А. Краснаполле // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 143.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 637.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 650.
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 250.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 458.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]