Перайсці да зместу

Канфлікт у Ліване (2011—2017)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Канфлікт у Ліване
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Вайна супраць тэрарызму, Другая халодная вайна

Дата 17 чэрвеня 201128 жніўня 2017
Месца Ліван
Вынік Перамога ўрадавых сіл, баевікі ІДІЛ і Джэбхат Ан-Нусры выведзены ў Ідліб
Праціўнікі
 Ліван Ісламская дзяржава
Джыхад Фатх-аль-Іслам
Джыхад Джунд аш-Шам
Сірыя Свабодная армія Сірыі[17]
Хезбала
ССНП
НФВП—ГК
 Сірыя
Фронт аль-Нусра
Брыгады Абдулы Азама
Камандуючыя
Ліван Мішэль Сулейман
Ліван Мішэль Наім Аун
Абу Бакр аль-Багдадзі
Хасан Насрала
Сірыя Башар Асад
Абу Мухамад аль-Галані
Джыхад Ахмед аль-Асір
Джыхад Айман аз-Завахіры
Агульныя страты
звыш 700 забітых

Канфлікт у Ліване звязаны з грамадзянскай вайной у Сірыі. Ён паўстаў паміж урадам, які падтрымліваў Башара Асада, і яго праціўнікамі. У выніку хваляванняў, якія з’яўляліся часткай Арабскай вясны, пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Пазней у супрацьстаянне ўступілі ісламісцкія групоўкі. Канфлікт скончыўся 28 жніўня 2017 гады пасля паспяховай аперацыі сірыйскіх і ліванскіх войскаў.

Бакі

У ліванскім парламенце шыіцкія прасірыйскія партыі ўваходзілі ў кааліцыю 8 сакавіка, антысірыйскія — у кааліцыю 14 сакавіка.

Найбуйнейшым ліванскім прасірыйскім рухам з’яўлялася шыіцкая ваенізаваная групоўка «Хезбала», якая падтрымлівала ўрад Асада ў Сірыі. «Хезбала» змагалася як у Сірыі, так і ў Ліване. У ліванскі канфлікт неаднаразова ўцягвалася і сірыйская армія, якая праводзіла аперацыі супраць праціўнікаў Асада, што хаваліся, на прыгранічных шыіцкіх тэрыторыях Лівана.

Праціўнікі Асада, якія ўваходзілі ў кааліцыю 14 сакавіка, уяўлялі сабой хрысціян (якія, зрэшты, амаль не прымалі ўдзел у канфлікце) і ўмераных сунітаў. Падтрымлівалі ўмераную сірыйскую апазіцыю.

Ліванскі ўрад афіцыйна заяўляў аб сваім нейтралітэце ў дачыненні да грамадзянскай вайны ў Сірыі і звязанага з ёй канфлікту ў Ліване паміж сунітамі і шыітамі. Ён імкнуўся прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі, разумеючы, што падтрымка якой-небудзь з бакоў у канфлікце пагражае самому ўраду і можа прывесці да грамадзянскай вайны.

Яшчэ адным бокам сталі радыкальныя ісламісцкія групоўкі. Сярод іх: ІДІЛ, Джунд аш-Шам, а таксама звязаныя з Аль-Каідай Фронт аль-Нусра, Брыгады Абдулы Азама і Фатх-аль-Іслам.

Храналогія

2011

Хваляванні ў Ліване абвастрыліся 17 чэрвеня. Тады ў міжрэлігійных сутыкненнях сунітаў і алавітаў у Трыпалі 7 чалавек загінулі і 59 былі паранены. Узброеныя сутыкненні ўспыхнулі ў выніку мітынгу ў падтрымку сірыйскіх пратэстаў 2011 года паміж баевікамі раёнаў Джабаль Махсен (населенага пераважна алавітамі, якія падтрымлівалі сірыйскі рэжым) і Баб аль-Табанех (пераважна суніцкага, які падтрымліваў сірыйскую апазіцыю)[18].

24 ліпеня каля 200 прыхільнікаў і праціўнікаў Асада сутыкнуліся ў Бейруце. У канфлікт умяшалася паліцыя.

13 верасня ў прыгарадзе Бейрута, Бурдж-эль-Баражне, адбылося ўзброенае сутыкненне паміж байцамі «Хезбалы» і салафіцкімі ісламістамі. Для ўстанаўлення парадку ў канфлікт умяшалася армія[19].

5—6 кастрычніка сірыйская армія ўпершыню на кароткі час уварвалася ў Ліван, пры гэтым забіўшы 1 чалавека, што прывяло да нестабільнасці ва ўрадзе Мікаці[20]. Новыя ўварванні з боку сірыйскіх войскаў адбыліся ў снежні 2011 года, з вялікай колькасцю забітых сярод ліванцаў, і ў сакавіку 2012 года.

2012

12 мая 2012 года па абвінавачванні ў тэрарызме быў арыштаваны 25-гадовы суніт і ісламіст Шадзі аль-Мулаві. Яго арышт справакаваў канфлікт паміж алавітамі, якія падтрымлівалі Асада, і сунітамі, яго праціўнікамі. У ноч на 12 мая пачаліся баявыя дзеянні, тады ад 2 да 4 чалавек загінулі[21]. Увечары 12 мая ліванскія войскі ўступілі ў перастрэлку з групай сунітаў-ісламістаў ў Трыпалі, што перакрылі шашу і патрабавалі вызваліць Шадзі аль-Мулаві. Затым ісламісты паспрабавалі прарвацца да офіса Сірыйскай сацыял-нацыяналістычнай партыі. 20 мая вядомы суніцкі святар Ахмад Абдэль-Вахід і яго памочнік, Махамед Мерхеб, накіроўваліся на маніфестацыю, арганізаваную празаходнім блокам «Аль-Мустакбаль». На вайсковым КПП абодва былі застрэлены вайскоўцам. Прадстаўнікі арміі паведамілі, што салдат адкрыў агонь па памылцы, і паабяцалі правесці расследаванне здарэння. З раёнаў, дзе пражываюць паслядоўнікі Ахмада Абдэль-Вахіда, былі выведзены войскі. Тым не менш смерць святароў справакавала яшчэ больш жорсткія сутыкненні[22]. 22 мая быў выпушчаны на свабоду Шадзі аль-Мулаві і баі сталі сціхаць. На той момант у сутычках загінулі некалькі дзесяткаў чалавек[23][24][25][26].

2—3 чэрвеня 15 чалавек былі забіты і больш за 60 параненыя ў новых сутыкненнях у Трыпалі. Армія заняла Сірыйскую вуліцу, якая падзяляла раёны алавітаў і сунітаў.

16 чэрвеня пачаліся сутыкненні паміж палесцінскім апалчэннем з лагера бежанцаў Нахр-эль-Барыд непадалёк ад Трыпалі з ліванскай арміяй. 18 чэрвеня быў ліквідаваны палесцінскі баявік, яшчэ 7 палесцінцаў і 3 салдат атрымалі раненні. У той жа дзень у лагеры Эйн аль-Хільвэ на поўдні Лівана ліванскія войскі ліквідавалі яшчэ аднаго баевіка[27].

Пасля таго, як у чэрвені група сірыйскіх паўстанцаў уварвалася на тэрыторыю Лівана і забіла 2 байцоў «Хезбалы»[28], абазначыўся новы віток канфлікту: зараз паміж сунітамі і шыітамі з «Хезбалы». У сярэдзіне ліпеня вядомым суніцкім святаром Ахмедам аль-Асірам была арганізавана сядзячая дэманстрацыя ў Сідоне супраць «Хезбалы»[29].

Да 20 жніўня ў Трыпалі зноў пачаліся сутыкненні паміж сунітамі і алавітамі. 20 і 21 жніўня 12 чалавек загінулі, больш за 100 былі паранены, у тым ліку некалькі вайскоўцаў. 22 жніўня ліванская армія заняла раён баёў, але неўзабаве адышла назад. Пасля чаго ваеннае камандаванне правяло перамовы з лідарамі суніцкіх і алавіцкіх суполак, падчас якіх было прынята рашэнне аб перамір’і. Але ўжо на наступны дзень яно было парушана, і баі аднавіліся. Армія накіравала ў Трыпалі танкі. Сутыкненні спыніліся пасля 24 жніўня[30][31].

17 верасня сірыйскія штурмавікі нанеслі ракетныя ўдары па пазіцыях сірыйскіх паўстанцаў у горадзе Арсаль на ўсходзе Лівана. 22 верасня паўстанцкая Свабодная армія Сірыі атакавала КПП непадалёк ад Арсаля. Паведамлялася, што гэта не першы падобны інцыдэнт[32]. Ліванскай арміяй частка паўстанцаў была затрымана, але неўзабаве адпушчана пад ціскам мясцовых жыхароў. Сірыйскія ўлады ў чарговы раз заклікалі Ліван узмацніць ціск на паўстанцкія суніцкія групоўкі, якія хаваліся на ліванскай тэрыторыі каля мяжы з Сірыяй. 11 кастрычніка сірыйская армія абстраляла горад Каа на ўсходзе Лівана[33].

19 кастрычніка ва ўсходняй частцы Бейрута адбыўся тэракт. Быў узарваны замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго 8 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Сярод загінулых быў генерал паліцыі, кіраўнік унутранай разведкі Вісам Аль-Хасан, які таксама быў вядомым суніцкім дзеячам у Ліване. Лічыцца, што тэракт быў арганізаваны менавіта з мэтай забіць Аль-Хасана[34]. Тэракт справакаваў новую хвалю беспарадкаў[35].

2013

1 лютага недалёка ад сірыйскай мяжы 5 вайскоўцаў ліванскай арміі загінулі пры спробе затрымання тэрарыста з групоўкі «Фронт ан-Нусра»[36].

20 сакавіка ў Трыпалі пачаліся сутыкненні паміж узброенымі алавіцкімі і суніцкімі групоўкамі. Ліванская армія ўмяшалася ў падзеі[37].

19 мая інтэнсіўнаму мінамётнаму абстрэлу падвергнуўся Трыпалі. Пасля чаго пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж суніцкімі і алавіцкімі групоўкамі. Абстрэл аднавіўся 22 мая. У паўмільённым горадзе перасталі працаваць школы, універсітэты, а таксама банкі і іншыя ўстановы. 26 мая Бейрут быў абстраляны ракетамі «Град». Па паведамленні BBC, ракеты разарваліся ў паўднёвай частцы горада, пацярпелі некалькі чалавек[38][39]. 27 мая ў прыгарадзе ліванскага горада Эль-Хірміль, размешчанага недалёка ад сірыйскага Аль-Кусейр, выбухнулі дзве ракеты, выпушчаныя з сірыйскай тэрыторыі[40][41]. У ноч з 28 на 29 мая ў раёне горада Арсаль група баевікоў пранікла на тэрыторыю Лівана з Сірыі і напала на патруль салдат ліванскай арміі. Двое салдат загінулі на месцы, трэці памёр ад ран у шпіталі[42]. 31 мая ў раёне прыгранічнага населенага пункта Вадзі Халід разарваліся не менш за 12 ракет, выпушчаных з Сірыі[43]. 1 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Сурэйн ноччу ўзарваліся па меншай меры пяць ракет, выпушчаных з Сірыі. Адказнасць за гэты абстрэл і абстрэл Вадзі Халід 31 мая ўзялі на сябе сірыйскія паўстанцы, якія заявілі, што будуць атакаваць мэты ў Ліване да таго часу, пакуль «Хезбала» не выведзе з Сірыі ўсіх сваіх баевікоў[44]. Службы бяспекі Лівана паведамляла, што з Сірыі па ўсходніх раёнах краіны было выпушчана 16 ракет. Раней сірыйскія ракеты падалі ў паўночнай частцы краіны. На гэты раз ракеты ўпершыню разарваліся на тэрыторыі Баальбек, дзе размешчаны базы «Хезбала». Выбухі прывялі да ўзгарання сельскагаспадарчых угоддзяў[45]. 12 чэрвеня верталёты сірыйскіх ВПС нанеслі ракетны ўдар па ліванскай тэрыторыі ў раёне Арсаля[46]. 15 чэрвеня Баальбек падвергся абстрэлу з боку Сірыі. Абстрэлы прыняты пасля чарговага тэлезвароту лідара «Хезбалы» Хасана Насрала, у якім ён заявіў, што яго байцы будуць працягваць падтрымліваць рэжым Асада.

У пачатку чэрвеня ўспыхнулі сутыкненні ў прыгарадзе Сідона паміж прыхільнікамі Ахмеда аль-Асіра і «Хезбалой». Ліванская армія накіравала войскі ў зону сутыкненняў. 23 чэрвеня пачаліся баі паміж вайскоўцамі і баевікамі аль-Асіра. Да іх завяршэння 62 прыхільнікі аль-Асіра былі арыштаваны; загінулі 17 або 18 вайскоўцаў, ад 25 да 40 баевікоў аль-Асіра, 4 байцы «Хезбалы» і 2 грамадзянскіх; атрымалі раненні больш за 100 вайскоўцаў, 60 баевікоў аль-Асіра, 15 байцоў «Хезбалы» і больш за 50 грамадзянскіх.

19 лістапада ў Бейруце прагрымелі два выбухі. Ахвярамі тэракту сталі 23 чалавекі, лік параненых дасягнуў 146 чалавек.

22 снежня адбыўся адзін з самых буйных баёў паміж прыхільнікамі Асада і яго праціўнікамі на тэрыторыі Лівана: у ім удзельнічалі байцы «Хезбалы» і баевікі «Фронту ан-Нусра».

27 снежня магутны выбух прагрымеў у цэнтры ліванскай сталіцы Бейруце, побач з рэзідэнцыяй кіраўніка ўрада і будынка парламента на паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль. Загінулі па меншай меры пяць чалавек, больш за 70 паранены.

2014

2 студзеня ў паўднёвай частцы Бейрута ў выніку магутнага выбуху загінулі па меншай меры два чалавекі.

4 студзеня Маджыд аль-Маджыд, камандзір ячэйкі «Аль-Каіды» ў Ліване, памёр у зняволенні ў адной з бальніц Бейрута.

19 лютага ў выніку двух выбухаў, якія зладзілі смяротнікі каля іранскага культурнага цэнтра, загінулі восем чалавек.

21 чэрвеня па меншай меры два чалавекі загінулі і каля сарака атрымалі раненні ў выніку тэракту на КПП на ўсходзе Лівана.

6 верасня «Ісламская дзяржава» паведаміла аб расправе над ліванскім салдатам, якога ўзялі ў закладнікі ў пасёлку Арсаль на ўсходзе краіны, блізу сірыйскай мяжы.

7 верасня ліванская армія адбіла напад джыхадзістаў ў горадзе Эль-Каа ў 14 кіламетрах ад сірыйскай мяжы, пры гэтым двое баевікоў былі забіты і яшчэ адзін узяты ў палон.

2015

12 лістапада — тэракт у Бейруце. Загінулі 43 чалавекі і больш за 240 параненыя.

2016

27 чэрвеня ў Ліване ад тэрактаў загінулі 9 хрысціянаў.

29 чэрвеня тры выбухі прагрымелі ў Эль-Каа, забіты 9 і паранены 15 чалавек.

28 снежня ў Ліване выбухнуў аўтобус: адзін чалавек загінуў.

2017

26 мая тэрарыст-смяротнік напаў на ваенны пост у Ліване.

19 жніўня камандаванне ліванскай арміі абвясціла аб пачатку аперацыі па вызваленні ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй.

20 жніўня, у ходзе аперацыі па вызваленні горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй, ліванская армія захапіла адзінаццаць пазіцый баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Наступленне ў раёне вёскі Рас-Баальбек вялося пры падтрымцы баявой авіяцыі, артылерыі і ракет.

28 жніўня баевікі ІДІЛ і Джэбхат ан-Нусры былі выведзены ў Ідліб.

Заўвагі

  1. а б в China, S.Korea, Jordan offer to help equip Lebanese Army(недаступная спасылка). The Daily Star Newspaper - Lebanon. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 29 May 2016.
  2. "Turkey Willing to Provide $1.1 Million Military Aid to Lebanon". Naharnet. 20 Люты 2016. Архівавана з арыгінала 23 красавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2016.
  3. US Special Forces operating in Lebanon 'close to Hizballah'. The News Arab (6 жніўня 2017).
  4. The British watchtowers beating back jihadists. The Telegraph (30 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 April 2018. Праверана 5 April 2018.
  5. Islamic State crisis: UK gives £20m to keep Lebanon safe. BBC (1 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 July 2018. Праверана 21 June 2018.
  6. Joseph A. Kechichian Senior Writer. Aid packages reaffirm importance of Lebanese army. GulfNews. Праверана 29 May 2016.
  7. "UK, Canada Sign Partnership Agreement to Help Lebanese Army". Naharnet. 2 сакавіка 2016. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2016.
  8. Agency, National News. Bassil thanks Cypriot counterpart for contribution to Lebanese Army. Архівавана з першакрыніцы 10 June 2016. Праверана 22 December 2016.
  9. Lebanon is the only country that defeated Islamic State, declared Czech FM. Архівавана з першакрыніцы 9 May 2016. Праверана 29 May 2016.
  10. Italy donates spare equipment, parts to Lebanese Army. Lebanese Examiner. Архівавана з першакрыніцы 22 April 2016. Праверана 29 May 2016.
  11. Dutch support for Lebanon in the fight against armed extremism. Архівавана з першакрыніцы 21 December 2016. Праверана 29 May 2016.
  12. "Spain pledges to help Lebanon over Syria crisis". Daily Star Lebanon. 24 Лістапад 2015. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2015. Праверана 29 снежня 2015.
  13. "Australia grants Lebanese Army helicopter parts". The Daily Star (Lebanon). 2 February 2016. Архівавана з арыгінала 21 верасня 2018.
  14. "Egypt ready to assist Lebanon against jihadis". The Daily Star. 5 December 2014. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2020.
  15. Hezbollah says gets support, not orders, from Iran(недаступная спасылка). Reuters (7 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2015. Праверана 8 верасня 2019.
  16. "Russia Is Arming Hezbollah, Say Two of the Group's Field Commanders". The Daily Beast. 11 January 2016.
  17. "Report: Clashes between Palestinian Group, Nusra Front in Bekaa". Naharnet. 22 October 2014.
  18. Lebanon… Perils of the Syrian Quake Aftershocks Архівавана 27 кастрычніка 2012.. (PDF) .
  19. В пригороде Бейрута произошли столкновения между бойцами «Хизбаллах» и исламистами
  20. March--8 MPs slam local reaction to incursion by ‘sisterly state’ Архівавана 20 кастрычніка 2018.. The Daily Star (7 October 2011).
  21. Several dead in clashes in Lebanon’s Tripoli
  22. Сторонники и противники Асада ведут бои в Бейруте, есть жертвы
  23. Столкновения суннитов и алавитов в Ливане: есть жертвы
  24. В Ливане возобновились столкновения между суннитами и алавитами
  25. На севере Ливана возобновились столкновения между суннитами и алавитами
  26. Сирийские повстанцы похитили 13 ливанских паломников-шиитов
  27. В лагерях палестинских беженцев в Ливане убиты двое боевиков
  28. http://www.northjersey.com/news/world/hezbollah-increases-support-for-syrian-regime-u-s-and-lebanese-officials-say-beirut-1.350613 Hezbollah Increases Support for Syrian Regime, U.S. and Lebanese Officials Say (Beirut)
  29. Assir sit-in raises tension in south as preacher awaits Dialogue Архівавана 9 чэрвеня 2019.
  30. Lebanon clashes: Fresh clashes breach truce in Tripoli
  31. Sunni cleric killed in north Lebanon clashes
  32. Lebanese president praises Army response to FSA attack Архівавана 9 лютага 2020.
  33. Syrian shells hit Lebanon border town Архівавана 20 кастрычніка 2018.
  34. Глава внутренней разведки Ливана погиб при взрыве в Бейруте
  35. March 14 Protesters Clash with Security Forces in Riad al-Solh
  36. Пятеро ливанских военных погибли у границы с Сирией // РИА «Новости» от 1 февраля 2013
  37. Сирийская гражданская война в Триполи Архівавана 5 сакавіка 2021.
  38. Ливанский Триполи втягивают в сирийский конфликт. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 22 мая 2013.
  39. Ливан: в ловушке сирийской войны. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 22 мая 2013.
  40. Two rockets hit Hezbollah district of Beirut. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
  41. Бейрут обстреляли из "Градов". Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
  42. Война религий в Сирии и её эхо в Ливане и Израиле. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 29 мая 2013.
  43. По территории Ливана из Сирии выпущены не менее 12 ракет. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 31 мая 2013.
  44. Ливан: новый обстрел из Сирии. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
  45. Мирная конференция по Сирии откладывается, хотя ситуация "крайне взрывоопасна". Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
  46. Эскалация на сирийско-ливанской границе продолжается: четыре ракеты взорвались в долине Бекаа. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.

Спасылкі