Перайсці да зместу

Некранутыя букавыя лясы Карпатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Некранутыя букавыя лясы Карпатаў — запаведны раён, размешчаны на тэрыторыі Славакіі (Гавешава, Стужыца, Рожак, Вігарлат) і Украіны, унесены ў 2007 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны. Складаецца з дзесяці асобных запаведнікаў, размешчаных уздоўж восі даўжынёй у 185 кіламетраў, якая распасціраецца ад Рахоўскіх гор і Чарнагорскага масіва на Украіне, пераходзячы на захадзе ў горны Паланінскі хрыбет, уздоўж да Букоўскіх Врхоў і Вігарлат у Славакіі.

Усе дзесяць запаведнікаў — цудоўны ўзор некранутых лясоў, якія з’яўляюцца складанымі экасістэмамі ўмеранага кліматычнага пояса. Тут захаваліся ўмовы, якія дазваляюць праводзіць найбольш поўныя даследаванні экалагічных структур і працэсаў росту еўрапейскага бука ў розных месцах.

Букавыя лясы з’яўляюцца неацэнным генетычным сховішчам бука і іншых відаў жывой прыроды, якія існуюць з ім у суседстве, і залежаць ад абумоўленых экасістэм. Гэтыя лясы таксама сведчаць пра працэсы аднаўлення і развіцця зямных экасістэм і пасяленняў, якія пачаліся пасля апошняга ледніковага перыяду і працягваюцца да цяперашняга часу.

Гл. таксама