Перайсці да зместу

Беларуска-сенегальскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сенегал былі ўсталяваны ў 2002 годзе[1].

Эканамічныя адносіны

[правіць | правіць зыходнік]

8 лютага 2021 года Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Сенегала жывой птушкі, інкубацыйнага і харчовага яйка, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжа, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, не падвергнутых дэзінфекцыі паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.[2]

Зноскі