Перайсці да зместу

Беларуска-таджыкістанскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-таджыкістанскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж рэспублікамі Беларусь і Таджыкістан. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 5 верасня 1996 г.

У студзені—красавіку 2018 года тавараабарот паміж дзяржавамі склаў 14,5 млн долараў. Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі спецыфічных тавараў, цукру, трактароў і седлавых цягачоў, дываноў і падлогавых тафтынгавых пакрыццяў, пліт драўнянавалакністых, пліт драўнянастружкавых і шын. Таджыкскі экспарт прадстаўлены ў асноўным пражай баваўнянай, садавіной сушанай, сумессю арэхаў або сушаных пладоў, валакном баваўняным нячэсаным.

Культурныя сувязі

[правіць | правіць зыходнік]

Пералік беларуска-таджыскістанскіх культурных падзей і мерапрыемстваў:

  • 1 студзеня 2011 г. утворана Таварыства дружбы «Таджыкістан-Беларусь» на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М. С. Асімі.
  • У сакавіку 2012 г. утворана Беларуска-таджыкская арганізацыя дружбы і культурных сувязяў.
  • У 2014 годзе ў Таджыкістане прайшлі Дні беларускага тэлебачання.
  • У 2007, 2015 і 2018 гг. у Таджыкістане прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь.
  • У 2008 і 2016 гг. ў Беларусі прайшлі Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан.

Гуманітарная дапамога

[правіць | правіць зыходнік]

У 2008, 2009, 2010, 2015 і 2018 гадах Беларусь аказвала Таджыкістану гуманітарную дапамогу.