Перайсці да зместу

Валенсія (тайфа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
тайфа
Тайфа Валенсія
ісп.: Taifa de Valencia
Тайфа Валенсія
Тайфа Валенсія
< 
 >
 >
1010 — 1238

Сталіца Валенсія
Мова(ы) арабская
Рэлігія іслам
Форма кіравання манархія
Дынастыя Амірыды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тайфа Валенсія (ісп.: Taifa de Valencia) — сярэднявечная мусульманская дзяржава на ўсходзе сучаснай Іспаніі, якая існавала на працягу чатырох часавых інтэрвалаў: 1010-1065, 1075-1099, 1145-1147 і 1229-1238 гадах. Затым тайфа была заваявана Арагонам.

Пасля распаду Кордаўскага халіфата ўладу ў Валенсіі захапілі правадыры сакаліба з ліку набліжаных да аль-Мансура — Мубарак і Музафар. Пазней яны таксама былі зрынуты сакаліба, якія фармальна прызналі ўладу спачатку эміра Тартосы, затым эміра Дэніі.

У 1021 годзе Абд аль-Азіз, унук аль-Мансура, прадстаўнік клана Амірыдаў, зрынуў з дапамогай рабоў-афрыканцаў сакалібскага эміра і кіраваў у Валенсіі на працягу 40 гадоў. Пасля яго смерці Амірыды кіравалі Валенсіяй яшчэ некаторы час. У 1085 годзе яна была перададзена былому эміру Таледа Ях'і аль-Кадзіру, а з 1087 года Валенсія фактычна знаходзіўся пад уладай Сіда Кампеадора, які заваяваў яе як вайскавод эміра Сарагосы, але ў 1094 годзе ператварыў яе ў сваё асабістае ўладанне.

  • Рыжов, Константин. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв. — М.: Вече, 2004. — 544 с. — ISBN 5-94538-301-5.