Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне
Новая Зеландыя ўступіла ў Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года.
Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць ад Еўропы і малалікасць насельніцтва, Новая Зеландыя прыняла актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. Каля 103 000 новазеландскіх ваенаслужачых прынялі ўдзел у вайне. 16697 чалавек былі забітыя, 41317 атрымалі раненні. Упершыню ў складзе новазеландскай арміі ў баявых дзеяннях узялі ўдзел прадстаўнікі карэннага насельніцтва Новай Зеландыі — маары.
Самоа
[правіць | правіць зыходнік]Першай аперацыяй новазеландскіх войскаў у вайне стала акупацыя калоніі Германіі ў Ціхім акіяне — Самоа. 6 жніўня 1914 года, новазеландскія войскі колькасцю 1413 салдат высадзіліся на Самоа, разам з аўстралійскімі войскамі. Нягледзячы на тое, што Германія адмовілася афіцыйна здаваць астравы, ніякага супраціву саюзным войскам не было аказана. Аўстралійскія і новазеландскія войскі без цяжкасцяў занялі астравы нямецкай калоніі.
Егіпет, Галіпалі
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1914 года першая партыя новазеландскіх ваенаслужачых адправілася з Уэлінгтана на Заходні фронт. Аднак з-за таго, што турэцкая армія нечакана пачала наступленне ў Егіпце, было прынята рашэнне высадзіць новазеландцаў у раене Суэцкага канала, дзе яны прынялі ўдзел у адбіцці турэцкага наступу ў лютым 1915 года.
Пасля аперацый у Егіпце, новазеландскія войскі таксама прынялі ўдзел у дэсантнай Дарданэльскай аперацыі ў красавіку 1915 года. Разам з англійскімі, аўстралійскімі, французскімі падраздзяленнямі, новазеландцы 25 красавіка 1915 года высадзіліся на паўвостраве Галіпалі, Служба медыцынскіх сясцёр Узброеных сіл Новай Зеландыі , якая складалася з жанчын-добраахвотнікаў, рушыла ўслед за салдатамі летам таго ж года. Новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў баях з турэцкай арміяй, аднак неўзабаве было прынята рашэнне спыніць Дарданэльскую аперацыю з-за вялікіх страт саюзных войскаў. Неўзабаве саюзныя войскі былі эвакуяваныя з Галіпалі, а аўстралійскія і новазеландскія войскі пацярпелі першае буйное паражэнне ў сваёй гісторыі.
Палестынская кампанія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля новазеландскія войскі былі накіраваныя ў Палестыну для барацьбы з турэцкімі войскамі. Новазеландскія дывізіі правялі шэраг паспяховых аперацый на Блізкім Усходзе, удзельнічалі ў штурме Іерусаліма і іншых значных аперацыях брытанскіх войскаў. Падчас баявых дзеянняў у Палестыне новазеландскія войскі налічвалі каля 17 700 чалавек, 640 з іх былі забітыя, 1146 параненыя.
Таксама новазеландскія часткі былі накіраваныя на Заходні фронт, дзе змагаліся супраць германскіх войскаў. Новазеландскія падраздзяленні вызначыліся пры захопе германскіх пазіцый у Месін, таксама новазеландскія войскі актыўна ўдзельнічалі ў бітве пры Пашэндэйле. Новазеландскія войскі выдатна праявілі сябе падчас вясновага наступлення германскіх войскаў, трывала заняўшы абарону ў горада Ам'ен.
За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце новазеландцам удалося захапіць у палон 2000 нямецкіх салдат і 60 гармат.
Пасля завяршэння вайны, новазеландскія войскі таксама ўвайшлі ў склад акупацыйных войскаў Антанты, накіраваных у Германію. За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце больш за 13 000 новазеландскіх салдат і афіцэраў загінула. 35000 новазеландцаў былі параненыя, а 414 ўзятыя ў палон.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Новая Зеландыя у Першай сусветнай вайне (англ.)(англ.)