Перайсці да зместу

Белпошта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белпошта
Тып дзяржаўная кампанія
Заснаванне 1995
Краіна
Размяшчэнне Беларусь Рэспубліка Беларусь, Мінск,
пр-т Незалежнасці, 10
Адрас
Галіна лагістыка і пошта
Прадукцыя паштовыя і лагістычныя паслугі
Сайт belpost.by

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» (РУП «Белпошта»; да 1 жніўня 2004 г. — Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне «Белпошта») было ўтворана ў верасні 1995 года. З 13 мая 1947 года Беларусь — член Сусветнага паштовага саюза.

Галоўная задача РУП «Белпошта» — найболей поўнае задавальненне запатрабаванняў насельніцтва, дзяржаўных органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый у паслугах паштовай сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Мэты, дэклараваныя прадпрыемствам:

  • захаванне лідыруючага становішча на рынку паштовых паслуг Рэспублікі Беларусь;
  • дасягненне высокага ўзроўню якасці паслуг і эфектыўнасці кіравання прадпрыемствам;
  • укараненне і прасоўванне новых паштовых паслуг у адпаведнасці са зменлівымі запатрабаваннямі і чаканнямі спажыўцоў;
  • павелічэнне аб’ёмаў продажаў паслуг паштовай сувязі, вызначэнне неабходнага балансу паміж прадастаўленнем універсальных паслуг і ўжываннем камерцыйных прынцыпаў;
  • захаванне кадравага патэнцыялу і забеспячэнне росту дабрабыту працаўнікоў.

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» (з 2019) — Святлана Віктараўна Юркевіч.

Паштовыя маркі

[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у пераследзе недзяржаўнай прэсы

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года «Белпошта» перастала дастаўляць падпісчыкам недзяржаўную грамадскую-палітычную газету «Народная Воля»[1]. Пазней «Белпошта» адмовілася распаўсюджваць «Народную Волю», падала ў суд на гэтую газету і на «Свободные новости плюс»: паводле «Белпошты», паслугі па дастаўцы часткі іх тыражу былі аказаныя[2].

У лістападзе 2020 года «Белпошта» не ўнесла 4 буйныя недзяржаўныя газеты ў свой падпісны каталог на 2021 год[3]. У красавіку 2021 года «Белпошта» адмовілася браць на рэалізацыю ў сваіх аддзяленнях і ўключаць у падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года прыватнае баранавіцкае выданне «Intex-press»[4]. У чэрвені 2021 года генеральны дырэктар «Белпошты» заявіла пра неўключэнне ў падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года яшчэ адной недзяржаўнай газеты («Новы Час»), западозрыўшы выданне ў публікацыі матэрыялаў, якія парушаюць заканадаўства аб СМІ[5][6].