Перайсці да зместу

Беркут (спецпадраздзяленне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беркут, спецпадраздзяленее)
Падраздзяленне міліцыі
спецыяльнага прызначэння «Беркут»
укр.: Спеціальний підрозділ міліції громадської безпеки «Беркут»
Гады існавання 16 студзеня 199225 лютага 2014
Краіна Сцяг Украіны Украіна / Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць у Міністэрства ўнутраных спраў Украіны
Тып падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння
Функцыя ахова грамадскага парадку, вызваленне закладнікаў, барацьба з тэрарызмам
Колькасць 4000 супрацоўнікаў
Дыслакацыя
Дэвіз «Безпека народу — найвищий Закон»
(«Бяспека народа — найвышэйшы Закон»);
Удзел у
Знакі адрознення крапавыя берэты

«Беркут» (укр.: Беркут) — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 года выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут“»[1].

24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі[2].

На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3].

Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб[5].

Зноскі

  1. МУС Украіны ліквідавала «Беркут». Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014.
  2. Колокольцев: крымский «Беркут» сохранит свое название в составе органов МВД РФ // ИТАР-ТАСС. — 2014. — 24 марта.
  3. Грузьдзіловіч, Алег. МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП . Радыё Свабода (6 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  4. Івашын, Дзяніс. Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І . Новы Час (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Івашын, Дзяніс (2021-02-26). "Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III". Новы Час (8 (716)): 6, 19.
  6. «Чорний вівторок» : Похорон Патріарха Володимира;Біля стін Софійському соборі в Києві поховано українського Патріарха Володимира (1995) Архівавана 14 лістапада 2014.
  7. УП. Субота, 30 листопада 2013, 05:41
  8. Розгін демонстрантів. 5 канал