Урад Яцанюка
Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — назва, пад якой вядомы першы і другі пасля Еўрамайдану ўрад Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства урад ўзначальваецца прэм’ер-міністрам краіны, якім на перыяд з лютага 2014 г. па красавік 2016 г. быў прызначаны Арсеній Яцанюк.
Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасцю краін міжнароднай супольнасці, у прыватнасці канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэм’ер-міністркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм’ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж года афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэннем на пасаду[1][2][3]. У той жа дзень віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале з Яцанюком[4][5][6][7]. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфарміраваны новы ўрад краіны, былі асуджаны Расіяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, што стала прычынай працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасійскія ўладавыя структуры рэгіёна пры падтрымцы Расіі[8][9][10][11].
Утварэнне
[правіць | правіць зыходнік]У канцы лістапада 2013 года ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацый, якія, незважаючы на некалькі перыядаў своеасаблівага згасання пратэстаў, развіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Украіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 года, зацвердзіла імпічмент Януковіча і надала паўнамоцтвы спікера Рады і выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны аднаму з лідараў апазіцыі, Аляксандру Турчынаву[12].
Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Еўрамайдана, Майдане Незалежнасці 26 лютага[13], на наступны дзень склад ураду быў зацверджаны на чарговай сесіі Вярхоўнае Рады[14][15]. У складзе новага ўрада не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку і для яе лідара, Віталя Клічко[16][17], у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фарміравання новага ўрада[18].
У першы дзень утварэння новага ўрада 250 дэпутатаў з партый Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае развіццё і Суверэнная Еўрапейская Украіна[19].
Новы ўрад не выказваў жадання па далучэнні Украіны да НАТА[20].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прыведзены пералік новых членаў ураду Украіны. Выканаўцы абавязкаў указаныя курсівам.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У спісах на зацвярджэнне ўказаны як «Яўген Семярак».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афіцыйная старонка Федэральнага Ураду Германіі. Stabilising Ukraine's economy. — 2014.
- ↑ Нацыянальнае навінавае агенцтва Латвіі. PM Straujuma offers her congratulations to new government in Ukraine. — 2014. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2014.
- ↑ The Lithuania Tribune. PM Butkevičius congratulates Ukraine’s new Prime Minister. — 2014.
- ↑ Matthew Bodner. New Ukraine Government Has White House's Support, U.S. Vice President Says. — 2014.
- ↑ Associated Press. Joe Biden calls new Ukraine leader, pledges support // Politico. — 2014.
- ↑ Voice of America. Biden: U.S. Supports Ukraine's New Government. — 2014.
- ↑ Reuters. Vice President Biden calls Ukraine PM Yatseniuk, pledges U.S. support. — 2014.
- ↑ CNN. Demonstrators rally as Crimea crisis mounts. — 2014.
- ↑ The Independent. Ukraine crisis: How do you solve a problem like Crimea?. — 2014.
- ↑ The Washington Post. Transcript: Putin defends Russian intervention in Ukraine. — 2014.
- ↑ BBC News. Ukraine crisis: Crimea parliament asks to join Russia. — 2014.
- ↑ Радыё Свабода. Турчынаў выконвае абавязкі прэзідэнта Украіны. — 2014.
- ↑ BBC News. Ukraine crisis: Yatsenyuk is PM-designate, Kiev Maidan told. — 2014.
- ↑ а б Інтэрфакс-Украіна. Ukrainian parliament endorses new cabinet. — 2014.
- ↑ Сегодня.ua Рада назначила новый Кабмин.
- ↑ James Marson. Protest Leaders Pick Activists for 'Government of Unity'. — 2014.
- ↑ BBC News. Ukraine crisis: Key players. — 2014.
- ↑ Harriet Salem. Who exactly is governing Ukraine? // The Guardian. — 2014.
- ↑ Інтэрфакс-Украіна. 250 MPs sign up to join coalition - Turchynov. — 2014.
- ↑ Інтэрфакс-Украіна. Deschytsia states new government of Ukraine has no intention to join NATO. — 2014.
- ↑ Інтэрфакс-Украіна. Maidan nominates Yatseniuk for prime minister. — 2014.
- ↑ а б Maidan’s Council agrees candidates for ministers of culture, economy, youth and sports, Інтэрфакс-Украіна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урадавы партал Украіны (укр.) (англ.) (руск.)