Данбас (батальён)
2-й батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас» | |
---|---|
укр.: «Батальйон Донбас» | |
Гады існавання | з 2014 |
Краіна | Украіна |
Уваходзіць у | Нацыянальная гвардыя Украіны |
Тып | батальён тэрытарыяльнай абароны[d] |
Дыслакацыя | Данецкая вобласць, Славянск |
Удзел у | Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Сямён Сяменчанка |
2-й батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас» (укр.: 2-й батальйон спеціального призначення «Донбас») - ваеннае фарміраванне Нацыянальнай гвардыі Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Батальён «Данбас» пачаў сваю гісторыю як атрад народнага апалчэння ў Данецкай вобласці. У красавіку 2014 года прадпрымальнік і грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook абвясціў пра збор сродкаў і запіс добраахвотнікаў у батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласці пад назвай «Данбас»[1]. Аднак кіраўніцтва Данецкай вобласці не падтрымала ініцыятыву Сяменчанка. Таму добраахвотнікі вымушаныя былі перабазавацца на тэрыторыю суседняй Днепрапятроўскай вобласці, дзе дзякуючы падтрымцы яе кіраўніцтва змаглі сфармаваць сваё падраздзяленне ў статусе роты «Данбас-1» Палку нацыянальнай абароны[2].
Навучанне добраахвотнікаў праходзіла ў вёсцы Новападгароднае на мяжы Днепрапятроўскай і Данецкай вобласці на тэрыторыі былой машынна-трактарнай станцыі[3]. Навучанне ўключала ў сябе, у прыватнасці, зборку і разборку стралковай зброі, пераадоленне паласы перашкод, а таксама навыкі рукапашнага бою[4].
Удзел у баявых дзеяннях
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 2014 батальён вызваліў райаддзел міліцыі ў Вэлыкай Навасілкі ад лаяльнай ДНР міліцыі[5]. 22 мая 2014 байцы батальёна ўзялі пад ахову адміністрацыйныя будынкі Валадарскага раёна[6].
Раніцай 23 мая 2014 батальён трапіў у засаду апалчэнцаў у вёсцы Карліўка Мар’інскага раёна. У ходзе ўзброенага сутыкнення палова байцоў батальёна атрымала раненні[7].
10 жніўня 2014 добраахвотніцкія батальёны «Данбас», «Азоў», «Шахтарск» і «Правы сектар» сумесна з сіламі УСУ пачалі ваенную аперацыю ў раёне горада Ілавайск. Мэтай аперацыі было ўзяцце горада штурмам, знішчэнне ўмацаваных раёнаў і блокпастоў баявікоў[8]. У ходзе баявых сутыкненняў сілы АТО, у тым ліку і батальён "Данбас", трапілі ў акружэнне і панеслі істотныя страты[9].
30 студзеня 2015 Сямён Сяменчанка разам з часткай батальёна «Данбас» паводле загаду прыбыў на ўкраінскія пазіцыі ў Вуглэгірск-Дэбальцэвэ для выканання баявых задач[10].
Зноскі
- ↑ Старонка Сямёна Сяменчанка ў Facebook
- ↑ Народна армія. Все про добровольчі батальйони, що воюють на Донбасі (ФОТО)
- ↑ Новые лица: ради чего комбаты идут в большую политику
- ↑ В Донбассе офицеры запаса и солдаты-срочники создали собственный батальон защиты
- ↑ Батальйон Донбас взяв під контроль район Донеччини – командир
- ↑ Батальйон "Донбас" взяв під контроль ще один район Донеччини
- ↑ Батальйон "Донбас" прорвався з засідки біля Карлівки, половина бійців - поранені(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Дневники войны — 13 Архівавана 20 снежня 2019.
- ↑ Комбат "Донбасса" обвинил руководство ВСУ в провальной операции под Иловайском
- ↑ Ситуация в Углегорске - Дебальцево