Аўтамабільныя дарогі Беларусі
Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сегмент міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарта.
Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці з’яўляецца Дэпартамент «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясныя і інш.), у т. л. 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасць пазагарадскіх дарог з цвёрдым пакрыццём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнання: у еўрапейскіх краінах з развітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказчык роўны ў сярэднім 906 км.
Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамабільнага транспарту без перасячэнняў транспартных патокаў на адным узроўні называюцца аўтамагістралямі. Звычайна пракладваюцца ў абход гарадоў і прамысловых цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па пад’яздных дарогах.
Класіфікацыя аўтамабільных дарог
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння аўтамабільныя дарогі Беларусі падраздзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.
Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (еўрапейскай транспартнай сістэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забяспечваюць транспартныя сувязі:
- сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, Нацыянальным аэрапортам «Мінск»;
- адміністрацыйных цэнтраў абласцей паміж сабой;
- адміністрацыйных цэнтраў абласцей з аэрапортамі па-за гарадской рысай і з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў;
- адміністрацыйных цэнтраў раёнаў паміж сабой па адным з накірункаў;
- гарадоў абласнога падпарадкавання з адміністрацыйным цэнтрам вобласці, на тэрыторыі якой гэтыя гарады знаходзяцца;
- чыгуначных станцый, размешчаных не ў гарадах, пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых аб’ектаў дзяржаўнага значэння з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.
Да мясцовых аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, што забяспечваюць транспартныя сувязі:
- адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, а таксама гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў паміж сабой і з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі і прыстанямі па-за гарадской рысай;
- месцаў масавага адпачынку, турызму, спартыўных комплексаў, курортаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лагераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
- адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання;
- раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, размешчаных у сельскай мясцовасці, і садаводчых таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.
Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстання адносяцца аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрыгаспадарчых і тэхналагічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, іншых камунікацый і збудаванняў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых збудаванняў.
Асобую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстання складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў веданні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ад 2 снежня 1994 № 3434-XII.
Міжнародныя аўтамабільныя дарогі
[правіць | правіць зыходнік]Нумар | Найменаванне (маршрут) |
---|---|
E28 | Берлін — Шчэцін — Галенюў — Кашалін — Гданьск… Калінінград — Таўпакі — Несцераў — Мар’ямпаль — Вільнюс — Мінск |
E30 | Корк — Уотэрфард — Уэксфард — Рослер… Фішгард — Суонсі — Кардыф — Ньюпарт — Брысталь — Лондан — Колчэстр — Іпсуіч — Фелікстаў… Хук-ван-Холанд — Гаага — Гоўда — Утрэхт — Амерсфард — Ольдэнцаль — Оснабрук — Бад — Ойенхаўзен — Гановер — Браўншвайг — Магдэбург — Берлін — Свябодзін — Познань — Ловіч — Варшава — Брэст — Мінск — Смаленск — Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск |
E85 | Клайпеда — Каўнас — Вільнюс — Ліда — Слонім — Кобрын — Луцк — Чарнаўцы — Сірэт — Сучава — Роман — Бакеу — Мерэшэсці — Базэу — Урзічэні — Бухарэст — Джурджу — Русе — Бяла — Вяліка-Тырнава — Стара-Загора — Хаскава — Свілеград — Орменіё — Кастаньяс — Дзідзіматыхон — Александрупаліс |
E95 | Санкт-Пецярбург — Пскоў — Гомель — Кіеў — Адэса… Самсун — Мярзіфон |
E271 | Мінск — Гомель |
Магістралі
[правіць | правіць зыходнік]Нумар | Найменаванне (маршрут) |
---|---|
М1/E30 | Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) / пад’езды: да Дзяржынска, Пружан, аэрапорта Брэст, Кобрына, Брэста |
М2 | Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск |
М3 | Мінск — Віцебск / пад’езды: да Лагойска, мемарыяльнага комплекса «Хатынь», Бешанковіч |
М4 | Мінск — Магілёў / пад’езд да аэрапорта Магілёў |
М5/E271 | Мінск — Гомель / пад’езды: да Бабруйска, Жлобіна |
М6 | Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі) / пад’езды: да Валожына, Ліды, аэрапорта Гродна, Гродна |
М7/E28 | Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) / пад’езд да Валожына |
М8/E95 | Граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — граніца Украіны (Новая Гута) / пад’езды: да аэрапорта Віцебск, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва, Быхава, Гомеля |
М9 | Кальцавая дарога вакол Мінска / пад’езд да пансіяната |
М10 | Граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын / пад’езды: да Гомеля, Петрыкава, Жыткавіч, Лунінца |
М11/E85 | Граніца Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень / пад’езд да санаторыя «Радон» |
М12/E85 | Кобрын — граніца Украіны (Макраны) |
М14 | Другая мінская кальцавая аўтамабільная дарога |
Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі
[правіць | правіць зыходнік]Нумар | Найменаванне (маршрут) |
---|---|
Р1 | Мінск — Дзяржынск |
Р2/E85 | Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын |
Р3 | Лагойск — Зембін — Глыбокае — граніца Латвійскай Рэспублікі (Урбаны) |
Р4 | Баранавічы — Ляхавічы (да аўтамабільнай дарогі Р-43) |
Р5 | Баранавічы — Навагрудак — Іўе |
Р6 | Івацэвічы — Пінск — Столін |
Р7 | Каменец — Жабінка — Федзькавічы |
Р8 | Лунінец — Пінск |
Р9 | Высокае — Воўчын — граніца Рэспублікі Польшча |
Р10 | Любча — Навагрудак — Дзятлава |
Р11 | Парачаны (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28) — Навагрудак — Нясвіж |
Р12 | Нясвіж — Клецк |
Р13 | Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец |
Р14 | Полацк — Мёры — Браслаў |
Р15 | Крычаў — Орша — Лепель / пад’езд да Горак |
Р16 | Цюхінічы — Высокае — Пясчатка / граніца Рэспублікі Польшча (Пяcчатка) |
Р17 | Брэст — граніца Украіны (Олтуш) |
Р18 | Граніца Расійскай Федэрацыі (Кастрова) — Верхнядзвінск — Шаркаўшчына — Казяны |
Р19 | Талачын — Крупкі |
Р20 | Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгараўшчына) / пад’езды: да Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска |
Р21 | Віцебск — граніца Расійскай Федэрацыі (Лёзна) |
Р22 | Орша — Дуброўна — да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 (Буда) |
Р23 | Мінск — Мікашэвічы / пад’езды: да Слуцка, Салігорска |
Р24 | Полацк — Расоны |
Р25 | Віцебск — Сянно — Талачын |
Р26 | Талачын — Круглае — Вялікі Нежкаў |
Р27 | Браслаў — Паставы — Мядзел / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Відзы) |
Р28 | Мінск — Маладзечна — Нарач / пад’езды: да Вілейкі, вёскі Гатавічы |
Р29 | Ушачы — Вілейка |
Р30 | Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае |
Р31 | Бабруйск (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Мазыр — граніца Украіны (Новая Рудня) / пад’езды: да Бабруйска, Ельска |
Р32 | Рэчыца — Лоеў |
Р33 | Рэчыца — Хойнікі |
Р34 | Асіповічы — Глуск — Азарычы |
Р35 | Калінкавічы — Брагін — Камарын — граніца Украіны (Камарын) |
Р36 | Мазыр — Лельчыцы — Мілашавічы — граніца Украіны (Глушкавічы) |
Р37 | Міхалкі — Нароўля — граніца Украіны (Аляксандраўка) |
Р38 | Буда-Кашалёва (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Чачэрск — Краснаполле |
Р39 | Рагачоў —Жлобін (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) |
Р40 | Бараўляны — Лагойск / пад’езд да комплекса «Азёрны» |
Р41 | Слонім — Масты — Скідзель — граніца Літоўскай Рэспублікі (Парэчча) |
Р42 | Гродна — Гожа — граніца Літоўскай Рэспублікі (Прывалкі) |
Р43 | Граніца Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) / пад’езды: да Слаўгарада, Чэрыкава |
Р44 | Гродна — Ружаны — Івацэвічы |
Р45 | Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка) |
Р46 | Лепель — Полацк — граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) |
Р47 | Свіслач — Поразава — Пружаны |
Р48 | Варняны — Ашмяны — Юрацішкі — Іўе / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Лоша) |
Р49 | |
Р50 | Масты — Зэльва — Ружаны |
Р51 | Астрына — Шчучын — Ваўкавыск |
Р52 | |
Р53 | Слабада — Навасады / пад’езд да Кургана Славы |
Р54 | Пяршаі — Івянец — Нясвіж (праз Дзераўную) |
Р55 | Бабруйск — Глуск — Любань (да аўтамабільнай дарогі Р-23) |
Р56 | Маладзечна — Валожын |
Р57 | Кучына — Любань — Ветчын (да аўтамабільнай дарогі М-10) |
Р58 | Мінск — Калачы — Мядзел |
Р59 | Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка |
Р60 | Купа — Занарач — Брусы |
Р61 | Узда — Капыль — Гулевічы (праз Старыцу) |
Р62 | Чашнікі — Бобр — Бабруйск (праз Клічаў) |
Р63 | Барысаў — Вілейка — Ашмяны |
Р64 | Стоўбцы — Мір |
Р65 | Заслаўе — Дзяржынск — Возера |
Р66 | Калачы — Лагойск |
Р67 | Барысаў — Беразіно — Бабруйск |
Р68 | Пухавічы — Узда — Негарэлае |
Р69 | Смалявічы — Смілавічы — Праўдзінскі — Шацк |
Р70 | Княжыцы — Горкі — Леніна |
Р71 | Магілёў — Слаўгарад |
Р72 | Асіповічы — Свіслач |
Р73 | Чавусы — Мсціслаў — граніца Расійскай Федэрацыі (Каськова) |
Р74 | Чэрыкаў — Краснаполле — Хоцімск |
Р75 | Клімавічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-43) — Касцюковічы — граніца Расійскай Федэрацыі (Смолькі) / пад’езды: да Клімавічаў, Касцюковічаў |
Р76 | Орша — Шклоў — Магілёў |
Р77 | Шклоў — Бялынічы (праз Прыгані) |
Р78 | Алекшыцы — Ваўкавыск — Поразава |
Р79 | Клічаў — Чачэвічы |
Р80 | Слабада — Паперня |
Р81 | Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча / пад’езд да вёскі Віскулі |
Р82 | Акцябрскі — Парычы — Рэчыца / пад’езд да Светлагорска |
Р83 | Брэст — Каменец — Нацыянальны парк Белавежская пушча |
Р84 | Бяроза — Драгічын |
Р85 | Слонім — Высокае |
Р86 | Багушэўск (ад аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) — Сянно — Лепель — Мядзел |
Р87 | Віцебск — Орша |
Р88 | Жыткавічы — Давыд-Гарадок — граніца Украіны (Верхні Церабяжоў) |
Р89 | Ліда — Тракелі — Геранёны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Геранёны) |
Р90 | Парычы — Чырвоны Бераг (да аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) |
Р91 | Асіповічы — Баранавічы |
Р92 | Мар’іна Горка — Старыя Дарогі |
Р93 | Магілёў — Бабруйск |
Р94 | Брэст — Тамашоўка — граніца Украіны / пад’езд да граніцы Рэспублікі Польшча (Дамачова) |
Р95 | Лынтупы — Свір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны |
Р96 | Магілёў — Расна — Мсціслаў / пад’езды: да Чавус, Дрыбіна |
Р97 | Магілёў — Быхаў — Рагачоў |
Р98 | Пясчатка / пад’езд да граніцы Рэспублікі Польшча (Пясчатка) — Каменец — Свіслач |
Р99 | Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна / пад’езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца) |
Р100 | Масты — Вялікая Бераставіца |
Р101 | Пружаны — Бяроза |
Р102 | Высокае — Каменец — Кобрын |
Р103 | Клецк — Ляхавічы |
Р104 | Жабінка — Кобрын |
Р105 | Ганцавічы — Лагішын |
Р106 | Маладзечна — Смаргонь / пад’езд да Смаргоні |
Р107 | Нясвіж — Цімкавічы |
Р108 | Баранавічы — Моўчадзь — Дзятлава |
Р109 | Лёзна — Арэхаўск (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) |
Р110 | Глыбокае — Паставы — Лынтупы — граніца Літоўскай Рэспублікі (Лынтупы) / пад’езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Мальдзевічы) |
Р111 | Бешанковічы — Чашнікі |
Р112 | Віцебск — Сураж — граніца Расійскай Федэрацыі (Стайкі) |
Р113 | Сянно — Бешанковічы — Ушачы |
Р114 | Гарадок — Ула — Камень |
Р115 | Віцебск — Гарадок (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) |
Р116 | Ушачы — Лепель |
Р118 | Любонічы (ад аўтамабільнай дарогі Р-62) — Кіраўск |
Р119 | Слаўгарад — Ніканавічы (да аўтамабільнай дарогі М-8/Е 95) |
Р120 | Быхаў — Бялынічы |
Р121 | Шклоў — Круглае |
Р122 | Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы |
Р123 | Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі |
Р124 | Ветка — Добруш — Церахоўка — граніца Расійскай Федэрацыі і граніца Украіны (Весялоўка) |
Р125 | Лоеў — Брагін |
Р126 | Ельск — Нароўля |
Р127 | Кобрын — граніца Украіны (Дзівін) |
Р128 | Тураў — Лельчыцы — Славечна (да аўтамабільнай дарогі Р-31) |
Р129 | Гомель — аэрапорт Гомель |
Р130 | Буда-Кашалёва — Уваравічы — Калініна |
Р131 | Калінкавічы — Мазыр (да аўтамабільнай дарогі Р-31) |
Р132 | Граніца Расійскай Федэрацыі (Гарбачова) — Расоны — Кахановічы |
Р134 | Вялікая Бераставіца — Кваторы — Свіслач |
Р135 | Іўе — Тракелі — Радунь |
Р136 | Вайцяшын (ад аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85) — Хомск — Драгічын |
Р138 | Чавусы — Слаўгарад (да аўтамабільнай дарогі Р-71) |
Р139 | Хоцімск — Родня |
Р140 | Слаўгарад — Краснаполле |
Р141 | Беліца — Жалудок — Ражанка |
Р142 | Зэльва — Дзярэчын — Мядзвінавічы |
Р144 | Іванава — граніца Украіны (Махро) |
Р145 | Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі) |
Р146 | Ашмяны — Клявіца — граніца Літоўскай Рэспублікі (Клявіца) |
Р147 | Стытычава — Невель — граніца Украіны (Невель) |
Р148 | Ельск — Махновічы (да аўтамабільнай дарогі Р-36) |
Р149 | Жлобін (ад аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271) — Светлагорск (да аўтамабільнай дарогі Р-82) |