Перайсці да зместу

Аліўскі кафедральны сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі сабор
Аліўскі кафедральны сабор
Сабор у імя Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Св. Бернарда
Сабор у імя Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Св. Бернарда
54°24′40″ пн. ш. 18°33′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Аліва, Гданьск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гданьская архідыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць Цыстэрцыянцы
Тып будынка Базіліка
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Дата заснавання 2 ліпеня 1186
Матэрыял цэгла
Сайт archikatedraoliwa.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліўскі кафедральны сабор або Базіліка Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Святога Бернарда — разам з палацам абатаў з'яўляўся часткай абацтва цыстэрцыянаў, знаходзіцца ў гданьскім раёне Аліва. Галоўны храм Гданьскай архідыяцэзіі.

Трохнефная базіліка з шматгранным прэсвітэрыем і трансептам выканана ў гатычным стылі з элементамі барочных упрыгожванняў. Гістарычна служыла галоўным храмам Памераніі, магільным склепам мясцовых князёў і герцагаў.

Фасад фланкіруюць дзве вежы вышынёй 46 м з макаўкамі ў стылі барока. У цэнтры фасада партал 1688 года.

На скрыжаванні сярэдняга нефа з трансепта знаходзіцца вежка-званніца.

Храм мае даўжыню 107 м, шырыню 19 м і вышыню 17,7 м з'яўляецца самым доўгім цыстэрцыянскім касцёлам у свеце.

  • 2 ліпеня 1186 года - заснаваны цыстэрцыянскі кляштар.
  • 1224 і 1234 або 1236 - раманскі кляштар быў двойчы спалены прусамі.
  • 1350 - пасля трэцяга пажару касцёл і кляштар зноў адноўлены ў гатычным стылі.
  • 1831 - указам прускага ўрада кляштар быў скасаваны, частка будынкаў перададзена каталіцкай парафіі.
  • 1925 - касцёл стаў кафедральным.
  • 1992 год - кафедральны касцёл стаў рэзідэнцыяй гданьскай архідыяцэзіі.

Унутры касцёла знаходзяцца 23 мармуровыя алтары ў стылях барока і ракако. Першы галоўны алтар быў створаны ў 1605 годзе і меў стыль нідэрландскага рэнесансу. У 1688 годзе, заменены новым.

Самым каштоўным аб'ектам унутры касцёла з'яўляецца арган, які быў пабудаваны ў 17631788 гадах манахам Іагана Вільгельмам Вульфам.

  • Franciszek Mamuszka: Oliwa: Okruchy z dziejów, zabytki. Gdańsk: Krajowa Agencja Wydawnicza, 1985. ISBN 83-03-00938-9.
  • Maria i Andrzej Szypowscy: Oliwa: Muzyka wieków. Warszawa: Wydawnictwo Interpress, 1987. ISBN 83-223-2441-3.