Археалагічны музей (Гданьск)
Археалагічны музей | |
---|---|
Заснаваны | 1953 |
Адкрыты | 1953 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 30 000 экспанатаў |
archeologia.pl (польск.) (англ.) (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Археалагічны музей (польск.: Muzeum Archeologiczne w Gdańsku) — музей у горадзе Гданьску (Польшча).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1953 годзе як падраздзяленне Паморскага музея ў Гданьску. Пасля атрымання ўласнага памяшкання ў чэрвені 1958 быў ператвораны ў археалагічны аддзел. 1 студзеня 1962 пачаў працаваць як незалежны музей.
Музей збірае археалагічныя артэфакты дагістарычнай паўночнай Польшчы, ўзоры матэрыяльнай культуры жыхароў Гданьска і Гданьскага Памор'я ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці, бурштын і вырабы з бурштыну ад самых старажытных часоў да нашых дзён, узоры матэрыяльнай культуры жыхароў Судана ад старажытнасці да сучаснасці.
Арганізатар музея і яго дырэктар на працягу многіх гадоў да 1983 — Леан Ян Люка. Пасля яго смерці дырэктарам музея ў 1983—1991 гадах быў Марыян Квапінскі, у 1991—2014 — Генрык Панер, а ад студзеня 2015 — Ева Травіцкая.
У склад калекцыі музея ўвайшла частка археалагічнай калекцыі і невялікая частка калекцыі бурштыну Заходне-Прускага правінцыйнага музея ў Гданьску, якія перажылі разбурэнні вайны.
Амаль з самага пачатку музей вядзе археалагічныя працы ў Гданьскім Памор'і. Пасля 1987 года яго даследаванні таксама ахопліваюць гістарычны цэнтр горада Гданьск (раней гэта была археалагічная зона працы Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук і музей толькі зрэдку праводзіў даследаванні ў Гданьску). З 1993 года экспедыцыі музея таксама вядуць археалагічныя даследаванні ў Судане, у раёне чацвёртага парога Ніла.
Галоўны будынак музея месціцца ў былым будынку натуральна-гістарычнага таварыства па адрасе: вуліца Марыяцкая 25/26. Музей таксама займае тры суседнія будынкі (у тым ліку і будынак Марыяцкай Брамы ). У чэрвені 2008 года адкрылася новая выстаўка пра жыццё ў сярэдневяковым Гданьску, размешчаны ў адрэстаўрыраваным гістарычным свіране «Віслаусця» (раней «Блакітнае Ягня), якая была пабудавана ў шаснаццатым — васемнаццатым стагоддзях (вул . Хмельна 53).
Філіялы музея
[правіць | правіць зыходнік]- Філіял у Гневе (замак-музей).
- Археалагічная спадчына — «паселішча ў Сопаце» (Сопат, вул. Хафнера 63).
- Музей пад адкрытым небам ў Барлозне.
- Археалагічны-адукацыйны цэнтр у свіране «Блакітнае Ягня»
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Каменны блок, знойдзены ў Фаросе (пастаянная экспазіцыя «Таямніцы даліны Ніла»)
-
Бранзалеты
-
Ювелірныя вырабы
-
Згладжаныя каменныя прылады
-
Каменныя сякеры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічны музей (Гданьск) на Вікісховішчы |
- Archeowiesci — Wyklad o sudanskich wyprawach gdanskiego muzeum Архівавана 19 сакавіка 2015. (польск.)
- E-Gdansk — Trojmjasto — Muzea (польск.)
- Лех Кшижановский, «Гданьск» (серия «Города и музеи мира»), издательство «Искусство», 1980. — С. 264 (руск.)