Перайсці да зместу

Зялёная брама (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брама
Зялёная брама
польск.: Brama Zielona
54°20′53″ пн. ш. 18°39′21″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Тып будынка абарончы
Архітэктурны стыль нідэрландскі маньерызм
Дата заснавання 1564 і XIV стагоддзе
Будаўніцтва 15641568 гады
Сайт mng.gda.pl/oddzial-zielo…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зялёная брама (польск.: Brama Zielona) — старажытная брама Галоўнага горада Гданьска, частка гарадскіх умацаванняў. Верагодна, старэйшая брама ў Гданьску, якая ўзгадваецца ўжо ў 1357 годзе. Зялёная брама з'яўляецца першым узорам нідэрландскага маньерызму ў Гданьску, стылю, які надаў гораду характэрную прыгажосць.

Была пабудавана ў 15641568 гадах дойлідамі Рэнье з Амстэрдама і Гансам Крамерам з Дрэздэна як рэзідэнцыя каралёў Польшчы ў Гданьску.

Разам з Залатой і Высокай брамамі злучалая з вуліцамі Доўгай і Доўгім торгам, вядомымі як Каралеўскі тракт, які затым праз Зялёны мост тракт вёў у Эльблёнг і Каралявец.

Але Зялёная брама ніколі не прымала польскіх каралёў. Праездам тут была толькі будучая жонка Уладзіслава IV, а пазней Яна ІІ Казіміра Людвіка Марыя Ганзага. У браме размясцілася Таварыства прыродазнаўчых навук, якое неўзабаве было пераведзена ў Дом прыродазнаўцаў.

Брама была пабудавана з выкарыстаннем цэглы невялікага памеру, невядомай раней у Гданьску, якую называлі галандскай з-за таго, што яна была завезена ў якасці баласта ў трумах караблёў з Амстэрдама.

З 1880 па 1939 гады тут знаходзіўся музей Заходняй Прусіі. Сёння ў браме размяшчаюцца выставачны аддзел Нацыянальнага музея ў Гданьску і Гданьская галерэя фатаграфіі. Тут арганізоўваюцца часовыя выставы, розныя віды сустрэч, канферэнцый і імпрэз.

У адным з пакояў Зялёнай брамы размяшчаўся офіс былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы, які ў 2015 годзе быў перанесены ў сядзібу Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці.