Доўгі торг (Гданьск)
Доўгі торг Гданьск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Раён | Гістарычны цэнтр |
Працягласць | 200 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доўгі торг (польск.: Długi Targ) — плошча ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада, якая выконвала функцыі гарадскога рынку. Разам з Доўгай вуліцай утварае так званы Каралеўскі шлях.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча была створана ў ХІІІ стагоддзі. Неўзабаве пасля захопу Гданьска Тэўтонскім ордэнам вуліца і плошча сталі галоўнай артэрыяй горада. Афіцыйная назва ўпершыню згадваецца ў гарадскіх дакументах у 1331 годзе як лац.: Longa Platea, ням.: Langgasse. Польскамоўны варыянт назвы быў уведзены ў 1552 годзе. Да падзелаў Рэчы Паспалітай вуліцу і плошчу таксама называлі Каралеўскім шляхам, таму што падчас візітаў у горад польскія манархі са світай ішлі тут ўрачыстай працэсіяй. Гэтая назва набыла папулярнасць паміж 1457 і 1552 гадамі.
У XIV—XV стагоддзях на Доўгім торгу па суботах гандлявалі мясам, а на тэрыторыі паміж фантанам Нептуна і ратушай прадавалі жывых парсючкоў, таму гэты ўчастак атрымаў назву Рынак парасят. На Доўгім торгу таксама праводзіліся страты ведзьмаў, ерэтыкоў і злачынцаў, якія былі шляхціцамі або мяшчанамі. Усе астатнія страчваліся на Шыбенічнай гары або ў катоўні.
Доўгі торг, як і Доўгая вуліца, быў выбрукаваны ў 1882 годзе кубамі, прывезенымі са Скандынавіі. Пазней па плошчы пусцілі трамвай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доўгі торг (Гданьск)