Марыяцкая базіліка (Гданьск)
Славутасць | |
Марыяцкая базіліка | |
---|---|
54°20′59″ пн. ш. 18°39′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Лацінская Царква |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Архітэктар | Heinrich Ungeradin[d] |
Дата заснавання | 1343 |
Вышыня | 78 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | bazylikamariacka.gdansk.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыяцкая базіліка ці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — касцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у свеце.
Царква пабудавана ў XIII—XVI стагоддзях у строгім гатычным стылі і з’яўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынка — 105 м, шырыня — 66 м, унутры царквы магло знаходзіцца да 25 тысяч чалавек. Да 1945 года гэта была найбуйнейшая лютэранская царква свету. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку быў нанесены ўрон, абвалілася частка скляпенняў. Пасля Другой сусветнай вайны пачалася рэканструкцыя касцёла, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпенні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе царква была нанава асвечана і зноў стала каталіцкай, а ў 1965 годзе булай Папы Рымскага касцёл стаў базілікай.
У царкве традыцыйна знаходзіцца трыпціх «Страшны суд» Ганса Мемлінга.
Храм мае статус конкафедральнага сабора (г.зн. другога па значнасці ў Гданьскай архідыяцэзіі) пасля Аліўскага кафедральнага сабора, дзе знаходзіцца кафедра рымска-каталіцкіх біскупаў Гданьска.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.