Фантан Нептуна (Гданьск)
Фантан | |
Фантан Нептуна | |
---|---|
польск.: Fontanna Neptuna | |
54°20′55″ пн. ш. 18°39′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Гданьск |
Архітэктурны стыль | маньерызм і ракако |
Дата заснавання | 1633 |
Будаўніцтва | 1606—1633 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фантан Нептуна (польск.: Wieża Więzienna) — гістарычны фантан XVII стагоддзя ў Гданьску. Знаходзіцца ў самай прадстаўнічай частцы Галоўнага горада — на плошчы Доўгі торг перад уваходам у Двор Артуса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1549 годзе перад Дваром Артуса ўжо стаяў калодзеж, магчыма, ужо з металічнымі ўпрыгожваннямі. Знаходзіўся ён крыху бліжэй да Матлавы.
Гданьская рада вырашыла ўзвесьці больш прадстаўнічы аб'ект. Адным з першых, хто стварыў новы фантан, быў Якуб Кордэс з Любека, але па невядомых прычынах аплату за працу ён не атрымаў.
Новы фантан паставілі на новым месцы, каб пры поглядзе спераду ён зліваўся з цэнтрам фасада Двара Артуса, з боку Зялёнай брамы быў бачны на фоне сцяны ратушы Галоўнага горада, з боку вуліцы Доўгай закрываў перспектыву Каралеўскага шляху.
Нептун, бог мора, павінен быў быць скіраваны да камяніц, якія былі рэзідэнцыямі польскіх каралёў падчас іх знаходжання ў Гданьску, і схіляць перад імі галаву.
Фантан павінен быў быць падлучаны да падземных труб, па якіх вада адпампоўвалася з Седлецкага патоку, але ціск аказаўся занадта нізкім.
У 1606–1615 гадах праводзіліся праектныя, скульптурныя і ліцейныя работы. Дызайн фігуры з выявай Нептуна быў створаны архітэктарам і скульптарам Абрагамам ван дэн Блокам. Мадэль фігуры была зроблена фламандцам Пэтэрам Хузенам, таму што ван дэн Блоку не ўдалося падрыхтаваць мадэль да адліўкі. Скульптура была адліта з бронзы ў 1612 годзе на гарадскім ліцейным заводзе ў Гданьску. Вага фігуры 650 кг. Чаша і пастамент, на якім стаіць статуя, таксама зроблены Абрагамам ван дэн Блокам. Чаша зроблена з «чорнага каменя» (бельгійскі чорна-блакітны мармур), пастамент — чорны туф.
Архітэктурныя элементы фантана адносяцца да фламандскага маньерызму. Вадзяныя ўстаноўкі ўсталяваў Отмар фон Ветнер, новую сістэму водазабеспячэння распрацаваў Адам Війбе.
Рэзервуары для вады размясцілі на гарышчы ратушы і Двара Артуса. Першапачаткова фантан працаваў толькі ў пэўныя летнія дні. Гэта было звязана з неабходнасцю кожны раз дапаўняць бакі, што адбывалася да другой паловы ХІХ стагоддзя, калі да фантану была далучана сучасная сістэма водазабеспячэння і каналізацыі.