Перайсці да зместу

Залатая брама (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брама
Залатая брама
польск.: Złota Brama
54°20′59″ пн. ш. 18°38′53″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Тып будынка абарончы
Архітэктурны стыль нідэрландскі маньерызм
Архітэктар Абрахам ван дэр Блок[d]
Дата заснавання 1614
Будаўніцтва 1612
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Залатая брама (польск.: Złota Brama) — старажытная брама Галоўнага горада Гданьска, частка гарадскіх умацаванняў, помнік архітэктуры, ўзведзены ў 1612 годзе на месцы гатычнай брамы XIV стагоддзя.

Будынак з'яўляецца працай архітэктара Абрахама ван дэн Блока. Архітэктура брамы ў стылі нідэрландскага маньерызму адметная характэрнай для таго перыяду вытанчанасцю. Да брамы прымыкае познегатычная сядзіба брацтва Святога Георгія. У 1957 годзе будынак брамы быў адноўлены пасля вайны і знаходзіцца ў распараджэнні Саюза польскіх архітэктараў. У 1995-1998 гадах будынак быў паўторна адрэстаўраваны (аднаўлена пазалота і фігуры наверсе). У 2021 годзе з-за дрэннага тэхнічнага стану фасада будынак быў агароджаны.