Перайсці да зместу

Наваросія (Саюз Народных Рэспублік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:30, 30 ліпеня 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Праект дзяржаўнага сцяга Наваросіі
Баявы сцяг Наваросіі
Размяшчэнне Наваросіі

Саюз Народных Рэспублік (руск.: Союз Народных Республик, укр.: Союз Народних Республік) — непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Украіны, пра стварэнне якога было абвешчана 24 мая 2014 года ў выніку аб’яднання самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік[1][2].

Паходжанне назвы дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Наваросія — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку руска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Складаліся з Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычаскую, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць. Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзя[3]; пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна не выкарыстоўваўся — значная частка земляў Наваросіі была ўключана ў склад Украінскай ССР.

Саюз Народных Рэспублік, насупраць, не мае пад сабой глыбокіх гістарычных каранёў. Афіцыйных каментароў наконт паходжання і працэсу вынаходніцтва дадзенага палітычнага тэрміна прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР не давалі. Магчыма, назва дзяржаўнага ўтварэння была прыдуманая пад значным уплывам саманазвы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Нягледзячы на існаванне, ва афіцыйным ўжытку і сярод СМІ «Саюз Народных Рэспублік» вялікага распаўсюду не атрымаў. Нашмат часцей замест яго (звычайна у прапагандысцкіх мэтах) выкарыстоўваецца вышэйапісаны тэрмін «Наваросія».

З канца лістапада 2013 года ва Украіне праходзілі акцыі пратэсту, справакаваныя адмовай урада Мікалая Азарава падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Некалькі разоў яны перарасталі ў масавыя беспарадкі і ўрэшце прывялі да дзяржаўнага перавароту, які атрымаў назву Еўрамайдан. Прэзідэнт Віктар Януковіч збег з Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, Вярхоўная Рада пазбавіла яго паўнамоцтваў і ўсклала абавязкі прэзідэнта Украіны на старшыню Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава[4]. У той жа дзень Вярхоўная Рада прыняла рашэнне аб адмене закона, які прадстаўляў рускай і іншым мовам нацыянальных меншасцей «асобы статус» у рэгіёнах Украіны[5] (толькі праз дзесяць дзён Аляксандр Турчынаў паабяцаў накласці вета на гэта рашэнне[6]), урэшце, вета не было накладзена, але рашэнне дасюль не падпісана ні Турчынавым, ні Парашэнкам і такім чынам не набыла законнай сілы[7].

З сакавіка ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны пачалі праходзіць акцыі пратэсту супраць дзеянняў былой апазіцыі, якая прыйшла да кіраўніцтва краінай. Пратэстуючыя адмаўляліся прызнаваць новыя кіеўскія ўлады, выступалі за федэралізацыю Украіны і супраць новых губернатараў, прызначэнне якіх лічылі нелегітымным, выбіралі «народных кіраўнікоў» сваіх рэгіёнаў[8][9][10][11]. У выніку рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей былі абвешчаны дзве суверэнныя дзяржавы — Данецкая Народная Рэспубліка і Луганская Народная Рэспубліка. Большую частку тэрыторый кантралююць Армія Паўднёвага Усходу і Народнае апалчэнне Данбаса, хоць вынікі рэферэндумаў не прызнаюцца ўкраінскімі ўладамі, якія на паўднёвым усходзе праводзяць антытэрарыстычную аперацыю.

24 мая 2014 года, у Данецку, прэм’ер-міністр Данецкай Народнай Рэспублікі — А. Ю. Барадай і прадстаўнік Луганскай Народнай Рэспублікі — А. Каракін падпісалі дакумент пра аб’яднанне ў складзе «дзяржавы Наваросія»[12].

Між тым глава Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) Валерый Болатаў паведаміў, што стварэнне Наваросіі не азначае аб’яднанне Луганскай і Данецкай незалежных рэспублік, яны па-ранейшаму застануцца самастойнымі[13]:

" Было падпісана пагадненне аб саюзе дзвюх незалежных рэспублік. Яны самастойныя і незалежныя. [...] Мы спадзяемся, што хуткім часам рэферэндумы пройдуць у іншых абласцях, і яны ўвойдуць у гэты саюз. "

Адначасова на з’ездзе ў Данецку створаны «Адзіны нацыянальны фронт», які, па задуме 145 арганізатараў з васьмі рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, будзе дзейнічаць на паўднёвым усходзе Украіны і аб’яднае прыхільнікаў федэралізацыі з усіх рэгіёнаў Украіны.[14]

Зноскі

  1. ДНР і ЛНР стварылі новую дзяржаву Наваросію — Палітыка, СНД — МК
  2. http://russian.rt.com/article/33401
  3. В. М. Хмарський. Новоросійський край. // Енциклопедія історії України: Т. 7: Мі-О / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2010. — 728 с.: іл.
  4. Постанова Верховної Ради України № 764-VІІ від 23.02.2014 року «Про покладення на Голову Верховної Ради України виконання обов’язків Президента України згідно із ст. 112 Конституції України»
  5. Рада пазбавіла рускую мову статусу рэгіянальнай на Украіне. Forbes (23 лютага 2014).
  6. Турчынаў паабяцаў захаваць ва Украіне «моўны закон»
  7. Проект Закону про визнання таким, що втратив чинність, Закону України «Про засади державної мовної політики».
  8. Прыхільнікі федэралізацыі Украіны памкнуліся ў цэнтры Харкава на мітынг. РІА Навіны (12 красавіка 2014).
  9. Данбас паўстаў супраць Украіны. Бурліць увесь Паўднёвы Усход. Маскоўскі камсамолец (6 красавіка 2014).
  10. Мітынг у падтрымку федэралізацыі Украіны працягваецца ў Харкаве
  11. «Данецкая рэспубліка» назвала ўмовы вызвалення будынкаў
  12. Донецкая и Луганская республики объединились в Новороссию
  13. Глава ЛНР: Аб’яднанні дзвюх незалежных рэспублік не было, падпісана толькі пагадненне аб саюзе
  14. «Народны фронт» створаны на з’ездзе ў Данецку