Наваросія (Саюз Народных Рэспублік)
Саюз Народных Рэспублік (руск.: Союз Народных Республик, укр.: Союз Народних Республік) — непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Украіны, пра стварэнне якога было абвешчана 24 мая 2014 года ў выніку аб’яднання самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік[1][2].
Паходжанне назвы дзяржавы
Наваросія — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку руска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Складаліся з Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычаскую, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць. Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзя[3]; пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна не выкарыстоўваўся — значная частка земляў Наваросіі была ўключана ў склад Украінскай ССР.
Саюз Народных Рэспублік, насупраць, не мае пад сабой глыбокіх гістарычных каранёў. Афіцыйных каментароў наконт паходжання і працэсу вынаходніцтва дадзенага палітычнага тэрміна прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР не давалі. Магчыма, назва дзяржаўнага ўтварэння была прыдуманая пад значным уплывам саманазвы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Нягледзячы на існаванне, ва афіцыйным ўжытку і сярод СМІ «Саюз Народных Рэспублік» вялікага распаўсюду не атрымаў. Нашмат часцей замест яго (звычайна у прапагандысцкіх мэтах) выкарыстоўваецца вышэйапісаны тэрмін «Наваросія».
Гісторыя
З канца лістапада 2013 года ва Украіне праходзілі акцыі пратэсту, справакаваныя адмовай урада Мікалая Азарава падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Некалькі разоў яны перарасталі ў масавыя беспарадкі і ўрэшце прывялі да дзяржаўнага перавароту, які атрымаў назву Еўрамайдан. Прэзідэнт Віктар Януковіч збег з Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, Вярхоўная Рада пазбавіла яго паўнамоцтваў і ўсклала абавязкі прэзідэнта Украіны на старшыню Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава[4]. У той жа дзень Вярхоўная Рада прыняла рашэнне аб адмене закона, які прадстаўляў рускай і іншым мовам нацыянальных меншасцей «асобы статус» у рэгіёнах Украіны[5] (толькі праз дзесяць дзён Аляксандр Турчынаў паабяцаў накласці вета на гэта рашэнне[6]), урэшце, вета не было накладзена, але рашэнне дасюль не падпісана ні Турчынавым, ні Парашэнкам і такім чынам не набыла законнай сілы[7].
З сакавіка ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны пачалі праходзіць акцыі пратэсту супраць дзеянняў былой апазіцыі, якая прыйшла да кіраўніцтва краінай. Пратэстуючыя адмаўляліся прызнаваць новыя кіеўскія ўлады, выступалі за федэралізацыю Украіны і супраць новых губернатараў, прызначэнне якіх лічылі нелегітымным, выбіралі «народных кіраўнікоў» сваіх рэгіёнаў[8][9][10][11]. У выніку рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей былі абвешчаны дзве суверэнныя дзяржавы — Данецкая Народная Рэспубліка і Луганская Народная Рэспубліка. Большую частку тэрыторый кантралююць Армія Паўднёвага Усходу і Народнае апалчэнне Данбаса, хоць вынікі рэферэндумаў не прызнаюцца ўкраінскімі ўладамі, якія на паўднёвым усходзе праводзяць антытэрарыстычную аперацыю.
24 мая 2014 года, у Данецку, прэм’ер-міністр Данецкай Народнай Рэспублікі — А. Ю. Барадай і прадстаўнік Луганскай Народнай Рэспублікі — А. Каракін падпісалі дакумент пра аб’яднанне ў складзе «дзяржавы Наваросія»[12].
Між тым глава Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) Валерый Болатаў паведаміў, што стварэнне Наваросіі не азначае аб’яднанне Луганскай і Данецкай незалежных рэспублік, яны па-ранейшаму застануцца самастойнымі[13]:
Было падпісана пагадненне аб саюзе дзвюх незалежных рэспублік. Яны самастойныя і незалежныя. [...] Мы спадзяемся, што хуткім часам рэферэндумы пройдуць у іншых абласцях, і яны ўвойдуць у гэты саюз. |
Адначасова на з’ездзе ў Данецку створаны «Адзіны нацыянальны фронт», які, па задуме 145 арганізатараў з васьмі рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, будзе дзейнічаць на паўднёвым усходзе Украіны і аб’яднае прыхільнікаў федэралізацыі з усіх рэгіёнаў Украіны.[14]
Гл. таксама
Наваросія (Саюз Народных Рэспублік) на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ ДНР і ЛНР стварылі новую дзяржаву Наваросію — Палітыка, СНД — МК
- ↑ http://russian.rt.com/article/33401
- ↑ В. М. Хмарський. Новоросійський край. // Енциклопедія історії України: Т. 7: Мі-О / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2010. — 728 с.: іл.
- ↑ Постанова Верховної Ради України № 764-VІІ від 23.02.2014 року «Про покладення на Голову Верховної Ради України виконання обов’язків Президента України згідно із ст. 112 Конституції України»
- ↑ Рада пазбавіла рускую мову статусу рэгіянальнай на Украіне . Forbes (23 лютага 2014).
- ↑ Турчынаў паабяцаў захаваць ва Украіне «моўны закон»
- ↑ Проект Закону про визнання таким, що втратив чинність, Закону України «Про засади державної мовної політики».
- ↑ Прыхільнікі федэралізацыі Украіны памкнуліся ў цэнтры Харкава на мітынг . РІА Навіны (12 красавіка 2014).
- ↑ Данбас паўстаў супраць Украіны. Бурліць увесь Паўднёвы Усход . Маскоўскі камсамолец (6 красавіка 2014).
- ↑ Мітынг у падтрымку федэралізацыі Украіны працягваецца ў Харкаве
- ↑ «Данецкая рэспубліка» назвала ўмовы вызвалення будынкаў
- ↑ Донецкая и Луганская республики объединились в Новороссию
- ↑ Глава ЛНР: Аб’яднанні дзвюх незалежных рэспублік не было, падпісана толькі пагадненне аб саюзе
- ↑ «Народны фронт» створаны на з’ездзе ў Данецку
Спасылкі
- У ЛНР растлумачылі статус Наваросіі . Lenta.ru (24 мая 2014).
- http://top.rbc.ru/politics/24/05/2014/926005.shtml
- Новая «дзяржава» Наваросія // The Kiev times. — 2014, 24 мая. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2014.
- ДНР і ЛНР аб'ядналіся ў Наваросію і чакаюць Харкаў // Маскоўскі камсамолец. — 2014, 24 мая.
- У "дзяржаву Наваросія" ўвойдуць восем абласцей Украіны - Губараў // Карэспандэнт. — 2014, 24 мая.
- ‘Novorossiya,’ the latest historical concept to worry about in Ukraine // washingtonpost.com. — 2014, 18 красавіка.
- Novorossiya: is Ukraine part of Putin's 'resurgent Russia'? // Channel 4. — 2014, 17 красавіка.
- Why Putin's Ukrainian "New Russia" Could Be an Ungovernable Mess // businessweek.com. — 2014, 5 мая.
- Underneath Putin’s Novorossiya, Gazprom Pumps Away // thenation.com. — 2014, 5 мая.